Жахлівае здарэнне адбылося 30 ліпеня ў Гомелі, паведамляе сайт МУС.
Раней судзімы 29-гадовы п'яны мужчына пасварыўся з сям'ёй. Ён пачаў пагражаць, што разбурыць дом. Мужчына сеў за стырно грузавіка «Івека» і пачаў тараніць вароты падворка. Жонка мужчыны і яго сын у гэты момант знаходзіліся на вуліцы.
«Пасля некалькіх спроб падазраваны збіў вароты і працягнуў рух. У выніку чатырохгадовы сын быў смяротна траўмаваны аўтамабілем і элементамі металаканструкцый, а яго жонка атрымала цялесныя пашкоджанні», - паведамляюць следчыя.
35-гадовая жонка з чэрапна-мазгавой траўмай змешчана ў бальніцу.
Мужчыну затрымалі.
Заведзеная крымінальная справа, падазраванаму за наўмыснае забойства можа пагражаць аж да расстрэлу.





