Паліцыянты затрымалі пад Кіевам дарадцу пасла РФ ва Украіне Руслана Трабунскага, пасля праверкі яго адпусцілі, заявіў у панядзелак прэс-сакратар Нацыянальнай паліцыі Украіны Яраслаў Тракала, які сцвярджае, што дыпламат быў нецвярозы.

«Учора каля 23.00 на Харкаўскай шашы супрацоўнікі паліцыі спынілі аўтамабіль на дыпламатычных нумарах, за рулём якога знаходзіўся грамадзянін РФ, у далейшым ён прад'явіў дыпламатычную карту дарадцы пасла РФ ва Украіне … У час размовы інспектары патрульнай паліцыі выявілі ў кіроўцы відавочныя прыкметы алкагольнага ап'янення», - сказаў Тракала ў эфіры тэлеканала «112.Украина».

Паводле яго слоў, затрыманы адмовіўся праходзіць тэст на алкаголь, замкнуўся ў машыне і выклікаў на месца падзей іншага прадстаўніка консульства, які сеў за руль аўтамабіля, і яны з'ехалі.

Тракала паведаміў, што паліцыя не магла канфіскаваць аўтамабіль і забраць правы, бо затрыманы карыстаецца дыпламатычным імунітэтам. У той жа час праваахоўнікі склалі рапарт пра інцыдэнт, які будзе накіраваны ў МЗС Украіны для інфармавання па дыпламатычных каналах расейскага боку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0