У Алабаме з акруговай турмы збеглі 12 чалавек. Выбрацца на волю ім дапамог план, у які ўваходзіла арахісавае масла, недасведчанасць новага супрацоўніка турмы і простая ўдача, піша Medialeaks.

medialeaks.ru

Як распавёў шэрыф акругі Джэймс Андэрвуд, план зняволеных спрацаваў з-за нядаўна ўзятага на працу ахоўніка турмы. Перад уцёкамі той знаходзіўся ў тэхнічным пакоі, дзе транслюецца відэа з усіх камер у будынку турмы. Пералічваючы зняволеных па маніторах, ён заўважыў, што яго просяць адкрыць адну з дзвярэй. Аказалася, гэтыя дзверы вялі з турмы, а не ў адну з камер.

«Яны памянялі нумар над дзвярыма, выкарыстоўваючы арахісавае масла (відаць, замазалі нейкія лічбы або дадалі новыя), а потым зараўлі «Гэй, давай адчыняй дзверы», але дзверы з гэтым нумарам вялі на вуліцу. Нічога не падазраючы, ахоўнік націснуў на кнопку, і яны прайшлі праз гэтыя дзверы», — распавёў шэрыф Андэрвуд.

Андэрвуд дадаў, што малады ахоўнік, якому трэба было сачыць за 150 зняволенымі, проста «здзейсніў памылку».

Зняволеныя пералезлі праз плот, накінуўшы на калючы дрот коўдры. Ніхто з работнікаў і мінакоў не пацярпеў. Параненыя былі толькі двое зняволеных.

План, можа, і спрацаваў, але відавочна не дапамог зняволеным застацца на волі: 11 з 12 беглякоў ужо злавілі і вярнулі ў турму. У бягах да гэтага часу лічыцца 24-гадовы Брэйдзі Эндру Кілпатрык, які адбывае тэрмін за захоўванне забароненых рэчываў.

У турме, дарэчы, на арахісавае масла крыўды не трымаюць: яго па-ранейшаму будуць даваць зняволеным.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру