Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Грыцак наўпрост звярнуўся да кіраўніка ФСБ Аляксандра Бортнікава падчас інтэрв'ю ўкраінскаму тэлеканалу «Прямий» 3 верасня.

«Аляксандр Васільевіч, я да вас звяртаюся як афіцэр да афіцэра. Нават ва ўмовах вайны ёсць правілы, якія нельга парушаць супрацоўнікам спецыяльных службаў. Вы перайшлі ўсе магчымыя рысы, якія толькі можна было перайсці. І вы, і я ведаем, што да арганізацыі тэрактаў на тэрыторыі Украіны (і ў Адэсе, і ў Харкаве, і ў Херсоне і ў іншых гарадах) датычныя работнікі спецслужбаў. Загінулі дзясяткі людзей, шмат людзей паранена.

Але ў гэты раз вы перайшлі чырвоную рысу. Вы былі гатовыя падарваць у сябе сваіх, рускіх грамадзян для таго, каб дэстабілізаваць сітуацыю ў Расіі і даць падставы для ўварвання на тэрыторыю Украіны, для пачатку поўнамаштабнай кампаніі. Вы да канца аддаеце ўсведамляеце тое, да якіх геапалітычных наступстваў маглі прывесці гэтыя дзеянні? Вы ўсведамляеце, што за гэтыя рэчы прыйдзецца адказваць? Вы разумееце, што сённяшняя палітычная ўлада, у тым ліку і Пуцін, не вечная? Вы разумееце, колькі праклёнаў атрымаюць вашыя дзеці? І ў вашых сілах усё гэта спыніць. Спыніцеся», — заявіў Васіль Грыцак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0