У Маскве быў забіты хакейны галкіпер Віктар Талмачоў, які ў 1960-х гуляў за ЦСКА і зборную СССР. Галоўнай абвінавачванай стала яго дачка, з якой 78-гадовы Талмачоў пражываў у аднапакаёвай кватэры.

У пятніцу, 22 верасня, па паведамленні «МК», участковаму паліцэйскаму патэлефанавала 76-гадовая пенсіянерка і паведаміла, што яе былы муж не выходзіць на сувязь больш за тыдзень. Супрацоўнік паліцыі адправіўся па адрасе Талмачова, дзе дзверы ў кватэру адчыніла яго дачка і заявіла, што былы хакеіст адпачывае ў Закарпацці, ва Украіне.

Аднак участковы паспеў улавіць непрыемны рэзкі пах і запатрабаваў ўвайсці ў кватэру, дзе пабачыў на канапе накрыты брызентам паўраскладзены труп.

Цела паспела значна змяніцца, але медыцынская экспертыза ўстанавіла, што смерць наступіла ў выніку колата-рэзаных ран. Дачка Талмачова была адразу ж затрыманая паліцыяй, ёй было прад'яўлена абвінавачанне ў забойстве. 

Па версіі следства, жанчына нанесла бацьку не менш за два ўдары нажом у вобласць грудной клеткі. Ад атрыманых раненняў 78-гадовы мужчына памёр на месцы.

Родныя Талмачова не выказалі здзіўлення па факце забойства хакеіста ўласнай дачкой. Адносіны жанчыны з сям'ёй былі не самымі лепшымі. Па паведамленнях сваякоў, жанчына ніколі не працавала, прадала сваю кватэру і пераехала да бацькі. Пры гэтым у яе ёсць дачка, якая засталася без жылля.

У апошнія дні ўнучка Талмачова пастаянна стэлефаноўвалася з маці, але тая запэўніла сваю дачку, што Талмачоў з'ехаў ва Украіну.

Гэта не выклікала ніякіх падазрэнняў, бо ён неаднаразова ездзіў адпачываць і лячыцца ў Львоўскую вобласць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?