Фота — Антон Матолька

Фота — Антон Матолька

Другое пасяджэнне па справе Змітра Крамянецкага прайшло 6 сьнежня. Супрацоўнікі КДБ яго праігнаравалі, паведамляе Радыё Свабода.

Пазоў Крамянецкі падаў яшчэ ў жніўні, пакуль гэта адзіны фігурант «справы Белага легіёна», які спрабуе атрымаць кампенсацыю ад дзяржавы.

Для таго, каб разлічваць на кампенсацыю, Крамянецкаму неабходна мець пастанову органа, які прыняў рашэнне аб спыненні крымінальнай справы. Першапачаткова гэта павінен быў быць дакумент са Следчага камітэта, аднак там палічылі, што Крамянецкі павінен прадставіць дакумент з Камітэта дзяржаўнай бяспекі. КДБ у сваю чаргу на запыты адваката Крамянецкага і суда не адказвае. У выніку разгляд справы прыпынены, суд вырашыў выклікаць на пасяджэнне прадстаўніка Камітэта дзяржбяспекі.

«Я хачу кампенсацыі маральнай шкоды, — расказвае ў размове са Свабодай сам Зміцер Крамянецкі. — Мы параіліся з юрыстамі, з адвакатам і вырашылі, што кампенсацыя павінна быць такой. 10 тысяч беларускіх рублёў. У мяне была пастанова аб спыненьні справы са Следчага камітэта. Аднак пазьней там сказалі, што памыліліся і я павінен атрымаць такую паперу з КДБ. КДБ маўчыць».

Актывіст «Маладога Фронту» Зміцер Крамянецкі быў затрыманы 23 сакавіка і правёў за кратамі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага 9,5 сутак. Па «справе Белага легіёна» ён знаходзіўся ў статусе падазраванага, абвінавачванні Крамянецкаму прад’яўленыя не былі. Справу разглядае суд Маскоўскага раёну Менску, дата наступнага паседжання пакуль невядомая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?