Служба бяспекі Украіны (СБУ) 9 мая выдварыла з краіны дзвюх журналістак — «Першага канала» Валянціну Салаўёву і тэлеканала «Расія» Вольгу Юр'еву. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце СБУ.

Супрацоўнікі спецслужбы высветлілі, што карэспандэнткі адправіліся ў Кіеў «для падрыхтоўкі тэндэнцыйных сюжэтаў» аб святкаванні Дня перамогі ў Другой сусветнай вайне.

«Паводле задумы расійскіх прапагандыстак, адзнятыя відэаматэрыялы планавалася выкарыстаць для дыскрэдытацыі Украіны перад сусветнай супольнасцю і распаўсюджванню дэзінфармацыі сярод насельніцтва», — сказалі ў СБУ. Салаўёву выслалі ў Расію, а Юр'еву - у Казахстан, ім таксама забаранілі ўезд у краіну тэрмінам на тры гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0