Сёння каля 5-й раніцы кіроўца машыны «БМВ 750», едучы па праспекце Дзяржынскага з боку цэнтра ў кірунку Гурскага, сутыкнуўся з машынай газаўшчыкоў. Пасля аварыі кіроўца БМВ з месца ДТЗ уцёк. Пра здарэнне перадае прэс-служба ГДАІ ГУУС. 

Аўтамабіль самаадвольна заднім ходам пачаў рух, наехаў на бардзюрны камень, выехаў за межы праезнай часткі, дзе ўрэзаўся ў металічную агароджу будпляцоўкі.

Асоба кіроўцы БМВ была хутка вызначана, неўзабаве яго затрымалі даішнікі. Ім аказаўся грамадзянін Кітая, 1998 года нараджэння. Як паказаў медыцынскі агляд, гора-кіроўца быў нецвярозым (0.48 праміле).

У дачыненні да яго складзена 6 адміністрацыйных пратаколаў, якія будуць перададзеныя ў аддзел па грамадзянстве і міграцыі, дзе будзе разгледжана пытанне аб мэтазгоднасці яго далейшага знаходжання ў краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0