У верасні Беларусь перамагла ў Мінску Люксембург з лікам 1:0, фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by.

У верасні Беларусь перамагла ў Мінску Люксембург з лікам 1:0, фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by.

УЕФА зрабіла някепскі падарунак заўзятарам зборных, што знаходзяцца на задворках футбольнай цывілізацыі. Адзіную пуцёўку на Еўра-2020 атрымае зборная, што пераможа ў дывізіёне D (які аб'ядноўвае найслабейшыя зборныя Еўропы).

Нагадаем, што ў рамках Лігі Нацый 16 самых слабых зборных былі разбітыя на чатыры групы. Беларусы трапілі ў групу D2 да Люксембурга, Малдовы і Сан-Марына. Чатыры туры ўжо прайшлі.

Становішча камандаў: Люксембург — 9, Беларусь — 8, Малдова — 5, Сан-Марына — 0.

Сёння ў гасцях каманда Беларусі згуляе з Люксембургам (пачатак у 22:45). 

Перамога ў гэтым матчы фактычна гарантуе выхад у плэй-оф Лігі нацый. У нядзелю Беларусь згуляе ў гасцях з Сан-Марына, а Малдова дома прыме Люксембург.

Нічыя сёння пакідае шанцы на плэй-оф, але трэба, каб Малдова ў нядзелю не прайграла Люксембургу.

Становішча ў іншых групах:

Ад групы D1 пуцёўку сабе гарантавала Грузія. 

D3: Косава — 8, Азербайджан — 6, Фарэры — 4, Мальта — 2.

D4: Македонія — 9, Гібралтар, Арменія — 6, Ліхтэнштэйн — 3.

Лёсаванне плэй-оф пройдзе 2 снежня, а сам турнір, які вызначыць пераможцу дывізіёна D, адбудзецца ў наступным годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0