У Армэніі распачатая крымінальная справа супраць ЗАТ «Газпром Армения», якое належыць расейскаму «Газпрому». Фірму падазраюць у нявыплаце падаткаў у асабліва буйных памерах, паведамляе Радыё Свабода.

У пэрыяд з 2016 па 2017 год кампанія «Газпром Армения» перадавала ў дзяржаўныя органы «заведама лжывыя» дадзеныя пра аб’ёмы газу, што прадаецца ў краіне. Шкода, нанесеная бюджэту Армэніі, ацэньваецца ў некалькі мільярдаў армянскіх драм, гаворыцца ў камюніке Камітэту дзяржаўных даходаў Армэніі.

Парушэньні выявілі сьледчыя падчас праверкі: высьветлілася, што «Газпром Армения» прыніжала свой прыбытак, тым самым ухіляючыся ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах. У ведамстве заявілі, што кампанія таксама губляла газ падчас паставак на заправачныя станцыі.

Высьветлілася, што велічыня страт у разьмеркавальнай сыстэме ў чэрвені-ліпені 2018 году у параўнаньні з студзенем-траўнем 2018 году зьнізілася ў сярэднім у тры разы», — гаворыцца ў заяве.

У самой кампаніі заявілі, што інфармацыя ведамства «беспадстаўная», а сама кампанія заўсёды выконвала ўсе падатковыя абавязацельствы.

«Комплексная праверка ў кампаніі пачалася 1 кастрычніка і працягваецца да сёньняшняга дня. Дагэтуль камітэт не прадставіў якога-кольвек эпізоду аб парушэньні кампаніяй палажэньняў падатковага заканадаўства», — гаворыцца ў прэс-рэлізе «Газпром Армении».

«Газпром Армения» — манапаліст на рынку паставак газу ў Армэніі. Паводле кантракту, падпісанага з «Газпрамам» ў 2014 годзе, фірма закупляе ў Расеі 2,5 мільярда кубічных мэтраў газу штого

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0