Вядучаму папулярнай расейскай тэлеперадачы «Поле цудаў» Леаніду Якубовічу паставілі кардыёстымулятар, паведамляе ren.tv.
Паводле інфармацыі тэлеканала, артыст трапіў у адну з маскоўскіх клінік са скаргамі на здароўе. Праз дзень пасля аперацыі яго выпісалі.
Пазней дырэктар Леаніда Якубовіча Табрыз Шахідзі абверг у размове з ria.ru чуткі аб аперацыі тэлевядучага. «Леанід Аркадзьевіч ў поўным парадку. Ніякіх аперацый не было і не прадбачыцца, працуе, штодня займаецца спортам», — адзначыў ён.





