Зорка Галівуду і лаўрэатка прэміі «Оскар» Шарліз Тэран упершыню раскрыла падрабязнасці сямейнай трагедыі, якая здарылася 28 гадоў таму. Акторцы было ўсяго 15 гадоў, калі яе бацька-алкаголік тры разы стрэліў у дзверы пакоя, дзе знаходзілася яна з мамай, піша bbc.com.

«Ні адна з куль у нас не пацэліла, што само па сабе цуд. Але мама, абараняючыся, стрэліла сама і забіла яго», — расказала Тэран у інтэрв'ю тэлеканалу NPR.

«Цяпер нам відавочна, што мы не самотныя ў гэтай трагедыі. Столькім людзям давялося перажыць падобнае», — дадала актрыса, чыё дзяцінства прайшло на ферме блізу Ёханэсбурга ў Паўднёвай Афрыцы.

Яна распавядае, што яе бацька Чарльз шмат піў і быў вельмі хворым чалавекам. Жыццё з бацькам-алькаголікам яна называе «безнадзейным».

«Цяжка жыць з алкаголікам — ніколі не ведаеш, чаго чакаць. І гэтая непрадказальнасць застаецца з табой на ўсё жыццё», — кажа актрыса.

У тую страшную ноч яе бацька быў незвычайна п'яны, ён ледзь трымаўся на нагах. Ён уварваўся ў дом са стрэльбай, успамінае акторка. «Мы з мамай былі ў маёй спальні, ён грукаўся ў пакой, а мы спрабавалі ўтрымаць дзверы. Ён адступіў на крок і тры разы стрэліў у дзверы. У нас ён не пацэліў, што было цудам, але маці стрэліла сама і паставіла на гэтым кропку».

Паліцыя тады не выставіла супраць маці Шарліз Герды абвінавачванняў, палічыўшы, што яна дзейнічала ў рамках неабходнай самаабароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0