Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале адказала на пытанні ад бацькоў, па ўвядзенні каранціну ў школах:
«Рашэнне аб прыпыненні адукацыйнага працэсу з прычыны захворванняў на ВРВІ (у тым ліку на грып і інфекцыю COVID-19) прымаюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ўлады».
Мінздароўя зазначае, што кіраўнікі ўстаноў абавязаны інфармаваць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы аб адсутнасці 30% навучэнцаў (ад агульнай колькасці) з прычыны хваробы з мэтай прыняцця імі рашэння аб прыпыненні адукацыйнага працэсу.
Мінздароўя раіць абмежаваць правядзенне масавых мерапрыемстваў у памяшканнях устаноў адукацыі, у тым ліку з выкарыстаннем актавай залы. Таксама неабходна адмовіцца (на час) ад наведвання выстаў і музеяў, тэатраў і кінатэатраў, іншых агульных мерапрыемстваў. Пры ускладненні эпідэмічнай сітуацыі на адміністрацыйнай тэрыторыі і ў установе накладваецца забарона на правядзенне такіх мерапрыемстваў.
Паводле ведамства, працэнт адсутных з прычыны ВРВІ (у тым ліку грыпу і кавіда) у школах складае ад 1 да 11%.





