У разьдзеле, прысьвечаным Беларусі, гаворыцца, што Беларусь — аўтарытарная дзяржава і пералічваюцца парушэньні правоў чалавека, якія наступнічалі прэзыдэнцкім выбарам-2020, піша Радыё Свабода.

У прыватнасьці:

  • адвольныя забойствы сіламі бясьпекі,
  • катаваньні ў месцах зьняволеньня,
  • выпадкі жорсткага, бесчалавечнага і прыніжальнага абыходжаньня з боку сілавікоў,
  • суворыя і небясьпечныя для жыцьця турэмныя ўмовы,
  • адвольныя арышты і затрыманьні,
  • палітычна матываваныя зьняволеньні,
  • сур’ёзныя праблемы зь незалежнасьцю судовай улады,
  • умяшаньне ў прыватнае жыцьцё,
  • сурʼёзныя абмежаваньні свабоды слова, прэсы, інтэрнэту,
  • перасьлед журналістаў, цэнзура і блякаваньне сайтаў,
  • крыміналізацыя крытыкі ўрадавых чыноўнікаў,
  • празьмерна абмежавальныя законы аб няўрадавых арганізацыях;
  • істотнае ўмяшаньне ў свабоду мірных сходаў і свабоду асацыяцый, уключаючы крымінальнае пакараньне за заклік да мірнай дэманстрацыі і законы, якія караюць дзейнасьць і фінансаваньне груп, ня ўхваленых уладамі;
  • абмежаваньне свабоды перамяшчэньня;
  • пазбаўленьне грамадзян магчымасьці мірна зьмяніць уладу шляхам свабодных і сумленных выбараў;
  • правядзеньне выбараў не ў адпаведнасьці з міжнароднымі стандартамі;
  • сурʼёзная карупцыя;
  • адсутнасьць расьсьледаваньня і адказнасьці за гвалт у дачыненьні да жанчын;
  • гандаль людзьмі;
  • злачынствы, зьвязаныя з гвалтам альбо пагрозамі гвалту супраць лесьбіянак, геяў, бісэксуалаў, трансгендэраў ці інтэрсэксуалаў;
  • значныя абмежаваньні свабоды прафсаюзаў.

У дакладзе падкрэсьліваецца, што ўлады ўсіх узроўняў звычайна заставаліся беспакаранымі і не прымалі мераў па прыцягненьні да адказнасьці ці пакараньня службовых асоб ва ўрадзе або сілах бясьпекі, якія парушалі правы чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0