— Змяненняў у працы пунктаў пропуску няма. Едзьце [ва Украіну], няма ніякіх праблем. Вас жа гэта [закрыццё межаў] не тычыцца. Тут жа, напэўна, тычыцца пытанняў супрацьпраўнай дзейнасці на дзяржаўнай мяжы. Калі не збіраецеся парушаць, не хвалюйцеся. Наконт пропуску грамадзян праз дзяржаўную мяжу працуем без зменаў, з улікам пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №624 [пастанова «аб мерах па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыйнага захворвання»].

На пытанне, ці можа ўсё памяняцца, да прыкладу, праз тыдзень: выедзеш ва Украіну, а цябе потым не пусцяць назад, на прамой лініі выразна не адказалі.

— А што можа памяняцца? Ніякіх зменаў у працы пункта пропуску няма. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь свабодна вяртаюцца дадому, бесперашкодна, без праблем. Калі вы кантрабандыст і збіраецеся весці супрацьпраўную дзейнасць у Беларусі, тады перажываць варта, — сказалі на прамой лініі.

Афіцыйны прадстаўнік ДПК Антон Бычкоўскі расказаў «Sputnik Беларусь», што ахова дзяржаўнай мяжы Беларусі з Украінай ажыццяўляецца ва ўзмоцненым варыянце.

— Афармленне асоб, якія перасякаюць мяжу ў пунктах пропуску, ажыццяўляецца як на ўезд, так і на выезд з улікам дзеючых абмежаванняў і дадатковых мер бяспекі, якія заключаюцца ва ўзмацненні кантролю асоб і надгляду транспартных сродкаў, перш за ўсё ідуць на ўезд у Беларусь, — сказаў Бычкоўскі.

Прычынай рашэння закрыць мяжу з Украінай, нагадаем, Лукашэнка назваў тое, што з тэрыторыі суседняй краіны ідзе «велізарная колькасць зброі».

— Таму я даручыў памежным войскам цалкам перакрыць мяжу з Украінай — сказаў Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна