«Навіны Палесся»

У Альшанах, дзе сёння пражывае каля 8000 чалавек, ідзе поўнае ігнараванне вакцынацыі. Дзве суботы запар прышчэпачны пункт у аграгарадку працуе ўпустую. Ніводны жыхар аграгарадка не скарыстаўся яго паслугай, паведамляюць «Навіны Палесся».

У мінулую суботу на ўчастак прыйшоў адзін чалавек, дый той не мясцовы, а з вёскі Рэмель.

Чаму людзі не прышчапляюцца? Ёсць недавер да вакцыны і людзі баяцца супрацьпаказанняў. Так тлумачыць Ларыса Клачко: «У мяне арытмія і ціск, таму я не ведаю, як мой арганізм адрэагуе на вакцыну».

Таксама «Навіны Палесся» тлумачаць гэта і рэлігійнымі перакананнямі. Альшаны — пратэстанцкая вёска, тут прыхаджанаў царквы каля 1000 чалавек, яны могуць меркаваць, што вакцына «ад нячыстага».

Выданне прапануе больш працы весці з прэсвітарамі, каб тыя тлумачылі неабходнасць вакцынацыі. 

Мітрапаліт Веніямін раскрытыкаваў антываксераў