Мінстар паліва й энэргетыкі Ўкраіны Юры Бойка адзначыў, што сёньня Ўкраіна пастаўляе ў Беларусь, Польшчу і Малдову электраэнэргію па кошце, ніжэйшым за ўнутраныя тарыфы: 2,2 цэнта за кіляват, тады як на ўнутраным украінскім рынку кіляват каштуе 4 цэнты. «З новага году ня будзе ніводнага кантракту з цаной таньнейшай, як на ўтутраным рынку», — заявіў ён.

У 2007 годзе Беларусь плянуе імпартаваць 5,8 млрд кіляват-гадзінаў электраэнэргіі з Украіны і Расеі. Аднак, надоечы пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў заявіў, што ў 2007 годзе ягоная краіна ня будзе прадаваць Беларусі электраэнэргію: «У нас паўстаў дэфіцыт электраэнэргіі для рэгіёнаў цэнтральнай Расеі ў сувязі з рэзкім узрастаньнем побытавага спажываньня, таму Расея ня будзе экспартаваць электраэнэргію».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру