...а перад Таўрычаскім палацам, гдзе засядае Дума, народ сабраўся спатыкаць сваіх дэпутатаў, і з грудзей тысячаў людзей ляцеў у неба голасны крык: «амнэсьція! амнэсьція!..»
Год таму назад дэпутаты самы крычалі ў Думе: «амнэсьція! амнэсьція!» – але ж іх голас, іх трэбаваньне, іх просьба ня мела ніякой сілы; міністры іх не паслухалі. І цяпер выбарныя народныя ўжо нічога ня просяць: яны ведаюць, што гэта ўсё роўна не паможа».





