Ежы Бузэк заклікае кіраўніцтва Польскага хакейнага саюза (PZHL) заняцца пытаннем пазбаўлення Беларусі права на арганізацыю Чэмпіянату свету па хакею 2014 года.

Былы кіраўнік Еўрапарламента звярнуўся да старшыні польскага хакейнага саюза Здзіслава Інгялевіча з просьбаю заняцца гэтай справаў на Кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея, які пачынаецца ў чацьвер у Хельсінкі.

Бузэк нагадаў, што рэжым Лукашэнкі парушае асноўныя правы чалавека, таму ён заклікае перанесці чэмпіянат з Беларусі да моманту, пакуль будуць вызваленыя ўсе палітвязьні.

Ліст Ежы Бузэка стаў рэакцыяй на факт, што Польскі хакейны саюз за некалькі дзён да кангрэсу ўсё ж не заняў пазіцыі па справе Беларусі і да гэтага часу не атрымаў рэкамендацыяў ад Міністэрства спорту і МЗС.

Нагадваем, удзельнікі кангрэсу ў Хельсінкі, дзе ідзе чэмпіянат свету, пры канцы тыдня павінны фармальна разгледзець магчымасць пераносу ЧС у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?