Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першывіцэ-прэм ’ер Беларусі Уладзімір Сямашка.
«Генкантракт будзе падпісаны ў рамках пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы», — сказаў Уладзімір Сямашка.
Паводле яго слоў, генеральны кантракт — гэта квінтэсэнцыя ўсіх існуючых на сённяшні дзень пагадненняў. Ён расказаў, што ў 2017 годзе плануецца завяршэнне будаўніцтва першага блока, а ў пачатку 2018 года — пуск у прамысловую эксплуатацыю.
Як паведамлялася, генеральным кантрактам вызначаны абавязацельствы і адказнасць бакоў, тэрміны рэалізацыі праекта, яго прыкладны кошт на перыяд да 2020 года, умовы плацяжоў, пастаўкі абсталявання, арганізацыя будаўніцтва, прыёмка энергаблокаў і іншыя ўмовы.
Увод у эксплуатацыю АЭС дасць магчымасць Беларусі штогод замяшчаць амаль 5 млрд. куб.м імпартуемага прыроднага газу, знізіць сабекошт вытворчасці электраэнергіі, зменшыць узровень выкідаў парніковых газаў у атмасферу і значна павысіць узровень энергабяспекі.





