‑ Дзякуючы гэтаму ня будзе болей сытуацыяў, калі кіроўцы запавольваюць хуткасьць у месцах паліцэйскага кантролю, а пасьля ціснуць на газ да ўпору — кажа Яцэк Залеўскі, кіраўнік варшаўскай дарожнай паліцыі.
Як будзе выглядаць лоўля парушальнікаў? Пры ўезьдзе на трасу ў асфальт будуць мантавацца індукцыйныя петлі. Менавіта яны адкажуць за актывізацыю «разумнай» камэры. Камэра прачытае нумарны знак машыны, зафіксуе час яе ўезду на трасу i перадасьць гэтыя дадзеныя ў кампутар. Напрыканцы трасы таксама будуць мантавацца петлі і камэра. Калі акажацца, што машына праехала адрэзак за надта кароткі час, г.зн. перавысіла дапушчальную хуткасьць, яе дадзеныя будуць уносіцца ў сьпіс, а ўладальнік атрымае штраф.
Дарожная паліцыя зьвярнулася да сталічных ўладаў па 40 млн. злотых (каля 10 млн. эўра) на збудаваньне гэткай сыстэмы. Грошы будуць узятыя з эўрапейскіх фондаў.





