На выходных пахаладае да мінус 10
У пятніцу на большай частцы краіны пройдзе мокры снег. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад -2 да +3.
А вось у суботу, 4 снежня, надвор'е будзе фармаваць вобласць паніжанага атмасфернага ціску. Уначы да мінус сямі, па поўначы да мінус 10. Днём будзе ад -3 да +2.
У нядзелю, 5 снежня, таксама ўначы да -7, па ўсходзе пры праясненнях — мінус 8-10. Днём будзе ад мінус 4 да плюс 1 градуса.
У панядзелак прыйдзе атмасферны фронт. Уначы ад мінус 6 да плюс 1, днём - ад мінус 4 да плюс 2.
У аўторак і сераду, 7-8 снежня, уначы 2-8 марозу, па паўночным захадзе пры праясненнях — да -10, днём — ад +1 па паўднёвым усходзе да -7 па паўночным захадзе краіны.
І не забывайцеся пра галалёдзіцу на дарогах.
0
0
0
0
0
0
У ноч на панядзелак ізноў замаразкі
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Баранавічы прыляцелі два расійскія знішчальнікі
 1
Асочнік. Прафесія, якой больш няма
 3
Дзецям Маляваныча сказалі «чакаць гасцей»
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера