Знайсці
05.05.2022 / 14:35РусŁacБел

Лукашэнка ў інтэрв'ю Associated Press: Аперацыя зацягнулася

У інтэрв'ю віце-прэзіденту амерыканскага агенцтва Associated Press Іану Філіпсу Лукашэнка сказаў, што, на яго думку, расійская «спецаперацыя» зацягваецца. Перад яе пачаткам ён быў упэўнены, што ўкраінцы змогуць пратрымацца толькі пару дзён.

«Але я недастаткова пагружаны ў гэтую праблему, каб казаць, ці ідзе яна па плане, як кажуць расіяне, ці так, як я гэта адчуваю. Хачу яшчэ раз падкрэсліць, я адчуваю, што гэтая аперацыя зацягнулася», — заявіў Лукашэнка.

На думку Лукашэнкі, Украіна «правакавала Расію» на вайну. Што да Беларусі, то краіна выступае за мір.

«Мы катэгарычна не прымаем ніякую вайну. Мы рабілі і робім цяпер усё, каб не было вайны. Дзякуючы мне пачаліся перамовы паміж Украінай і Расіяй», — дадаў Лукашэнка, яўна перабольшваючы ўласнае значэнне і замоўчваючы той відавочны факт, што напад на Украіну і яе абстрэлы рабіліся ў тым ліку і з выкарыстаннем беларускай тэрыторыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
49
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
21
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031