Знайсці
31.01.2024 / 08:1115РусŁacБел

Канец гісторыі. Трактары на МТЗ перастануць фарбаваць у сіні колер

Мінскі трактарны завод завяршыў пераход на новае колерафактурнае рашэнне, якое стала адзіным для ўсёй лінейкі трактароў Belarus.

Было. Тэлеграм-канал МТЗ

Работы пачаліся ў 2019 годзе. Цяпер усе мадэлі серыйнага выканання выпускаюцца ў чырвоным колеры. Чорнымі засталіся кабіна, часткі абліцоўвання і асобныя дэталі тыпу кранштэйнаў і мацаванняў.

Будзе. Тэлеграм-канал МТЗ

«Перш за ўсё, перад намі стаяла задача прыбраць шматколернасць. Перавагай чырвонага колеру мы жадаем паказаць, што наш трактар ​​просты ў эксплуатацыі. Акрамя таго, монаколер эканамічна больш апраўданы. Ну і, вядома, чаго хаваць: раней чорны каркас камуфляваў не заўсёды высокую якасць выканання. Чырвоны ж колер дэманструе новы ўзровень арганізацыі вытворчых працэсаў і канчатковага прадукту», — растлумачыў тэлеграм-каналу прадпрыемства начальнік аддзела дызайну Андрэй Забалотны.

@nashaniva Легендарны сіні трактар больш сінім не будзе #мтз#мінск#минсксейчас#лукашенко#минскновости#беларусьновости#новостибеларуси#нашаніва#тракторныйзавод♬ оригинальный звук - Blue Tractor

Чытайце таксама:

Топ-менеджарам БелАЗа і МТЗ прысудзілі па 11 гадоў зняволення

«Пацаны МТЗ» даюць перад камерай «слова пацана», каб патлумачыць, «што такое добра і што такое дрэнна»

Супрацоўнікі МТЗ на навагоднія святы будуць адпачываць як расіяне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
6
Ха-ха
32
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
4
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
01.02.2024
трэба ў белым выпускаць, як саму Русь - чыстую і светлую. Усё вакол у г..не а ён у белым фраку
0
даведка /адказаць/
01.02.2024
Крупные свинокоплексы поливают траву, которая затем идёт на корм свиньям, но коровы такую не щиплют.
1
Жвір/адказаць/
01.02.2024
даведка , камбініраваны сілас. Яго не ў полі аздабляюць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031