Знайсці
18.03.2024 / 17:149РусŁacБел

Жыхара Гродна затрымалі за татуіроўку з надпісамі на ўкраінскай мове

Жыхара Гродна затрымалі за татуіроўку з лозунгам «Рабів до раю не пускають. Воля або смерть». Відэа з затрыманым апублікаваў адзін з праўладных каналаў, піша «Медыязона».

Аўтары канала сцвярджаюць, што гродзенец быў затрыманы нібыта «па паведамленні пільных грамадзян» і што «такую мазню лепш зразаць са скуры і вымываць з мазгоў перад наведваннем публічных месцаў».

Затрыманы хлопец кажа, што збіраецца звесці татуіроўку найбліжэйшым часам.

Аўтарства слогана «Рабів до раю не пускають» прыпісваюць украінскаму палкаводцу Івану Сірко, які жыў у XVII стагоддзі. Пакуль яго не прызнаваў афіцыйна «экстрэмісцкім» нават лукашэнкаўскі рэжым.

Лозунг «Воля або смерць» выкарыстоўваўся ў гісторыі ў розны час. Яго чаканілі на французскіх манетах 1792 года, выкарыстоўвалі армянскія партызанскія атрады ў канцы XIX стагоддзя, гэтыя словы ёсць і ў гімне Румыніі.

Чытайце таксама:

Затрымалі праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка

Сілавікі затрымалі папулярнага гульнявога стрымера

Жыхара Івацэвічаў асудзілі на паўтара года «хіміі» за каментар у бок міліцыянта

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
11
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
29
0
Владислав/адказаць/
18.03.2024
Спадар, Не толькі згадка пра рай. Другая фраза карнікам таксама не падабаецца.
Ці змогуць яны здзекавацца з людзей, запісваць пакаяльныя відеа, забіраць маёмасць, калі людзі стануць вольнымі?

0
Уладзімір/адказаць/
18.03.2024
Рабів да раю не пускають. Якая розніца, хто гэта сказаў? Гэта было актуальна і тады і зараз. Зараз у Беларусі пануе раб, што сеў на царства. Таму і адбываецца такое...
0
бабруйчанін /адказаць/
19.03.2024
бабруйчанін, Удакладню Па сєнсу мне падабаеца падыходзіць Нашых ворагау суд божы асудзіць Наша мєта каб мага хутчєй яны на яго трапілі..У рай ці ад хай там вырашают..
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031