Знайсці
22.03.2024 / 22:3211РусŁacБел

Пад Вільняй загінуў былы беларускі добраахвотнік «Туз». Яго збіў цягнік

21 сакавіка пад Вільняй трагічна загінуў былы беларускі добраахвотнік «Туз», паведаміла добраахвотніцкае аб’яднанне беларусаў у Літве «Ліцвіны». Інфармацыю пра яго смерць пацвярджаюць крыніцы «Радыё Свабода».

Туз. Ілюстрацыя «Радыё Свабода»

Паліцыя высвятляе абставіны трагедыі. Імя і прозвішча добраахвотніка не агалошваецца ў мэтах бяспекі.

На вайну ва Украіну «Туз» прыехаў яшчэ ў сакавіку 2022 года. Ён браў удзел у баявых дзеяннях на поўдні Украіны ў складзе беларускага батальёна «Тэрор». У канцы 2022-га звольніўся са службы. У верасні 2023 года вярнуўся на фронт, ваяваў у 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгадзе.

У Вільню «Туз» вярнуўся з фронту напрыканцы лютага 2024. Свабода запісвала ягоныя развагі пра вайну і сябе да другой гадавіны поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

«Можа, гэта песімізм, а можа, рэалізм. Мне хочацца верыць, што я не моцна змяніўся. У нейкіх пытаннях я стаў больш упэўнены ў сабе, чым гэта было ў 2020 годзе падчас пратэстаў. Тады я, як і большасць, хаваўся, уцякаў. Сёння я бачу шмат непрыемных і жудасных рэчаў, і нейкі АМАП цяпер ужо не такі страшны, як раней.

Я стаў больш патрабавальным. Людзі, якія вакол мяне сёння, павінны быць адказнымі нават у дробных пытаннях. Бо ад гэтага можа залежаць жыццё тваё і тваіх пабрацімаў.

Хочацца верыць, што больш жорсткім я не стаў. Я разумею, што ёсць нейкае размежаванне між вайной і цывільным жыццём. І гэта зусім розныя рэчы», — казаў ён.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы» менавіта «Туза» збіў учора пад Вільняй цягнік.

Малады чалавек ішоў па рэйках.

Чытайце таксама:

У Мінску затрымалі брата каліноўца Дзяніса Урбановіча

Канадзец з палка Каліноўскага: «Сваёй роднай адзінкай лічу батальён «Ліцвін»

На вайне ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Аляксандр Стасевіч

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
2
Ха-ха
10
Ого
3
Сумна
93
Абуральна
1
1
Літва яшчэ не асэнсавала, што такое вайна /адказаць/
23.03.2024
Накцюрн, а што літоўская грамадскасць ведае пра вайну і ПТСР? Нічога не ведае. Інакш бы літоўская грамадскасць арганізавала б дапамогу, псіхалагічную і медыцынскую, удзельнікам баявых дзеянняў. На жаль, большасць пачынае разумець толькі, калі іх асабіста закране. Літва не выключэнне з гэтага правіла. Пакуль што Літва занятая пошукам міфічных "літвіністаў" і змаганнем з імі.
3
Хватит перкладывать с больной на здоровую/адказаць/
23.03.2024
Літва яшчэ не асэнсавала, што такое вайна , я конечно дико извиняюсь, но  вместо слова "Литва" здесь должно быть слово "Украина ", за которую он непосредственно воевал.
0
жэўжык/адказаць/
23.03.2024
Накцюрн, а можа ён і не сам, а хтосьці яго туды на рэйкі штурхнуў? Пакуль што рана рабіць высновы. Паліцыя высвятляе абставіны трагедыі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031