Знайсці
24.03.2024 / 15:317РусŁacБел

У «Крокусе» распавялі, як беларусы-ахоўнікі гераічна ратавалі людзей

У вечар тэракту ў «Крокус Сіці Холе» працавалі два ахоўнікі з Беларусі, пра іх распавёў супрацоўнік цэнтра Аляксей Асанушкаў, піша «Спутнік». 

З адным з іх, Алімам Кашаваравым (ён знаходзіцца ў Боткінскай бальніцы, яго стан ацэньваецца як цяжкі), Асанушкаў, паводле яго слоў, апынуўся на першай лініі — яны стаялі на суседніх рамках, тэрарысты ішлі прама на іх.

Калі пачалася страляніна, мужчыны пачалі ратаваць людзей.

«Ён выскачыў на злачынцаў, каб неяк спыніць іх, выратаваць людзей, яго адразу пасеклі чаргой», — кажа Асанушкаў.

Паводле яго слоў, большасць людзей былі ўжо ў зале, але шмат заставалася яшчэ ў холе, не ўсе зайшлі.

«Перад намі быў натоўп людзей. І яны пачалі ў спіны страляць людзей, якія заходзілі праз рамкі», — апісвае напад супрацоўнік «Крокуса».

Калі людзі пачалі ўцякаць, ахоўнікі пачалі іх эвакуіраваць.

Яшчэ адзін ахоўнік — Вадзім Кулік, як і Кашавараў, ён з Беларусі — знік.

Як сказаў Асанушкаў, ён да апошняга ратаваў людзей, сам з цэнтра не выйшаў.

«Ужо ўвесь абгарэлы быў такі… Яго пакуль не знайшлі», — дадаў супрацоўнік «Крокуса».

І ў Кашаварава, і ў Куліка ў Беларусі сем'і, дзеці. Абодвум крыху за 40 гадоў. 

@nashaniva Сярод загінулых у «Крокус Сіці Холе» ёсць беларуска. Пра гэта паведаміла пасольства Беларусі ў Расіі #крокус#крокусситихолл#беларусь#нашаніва#навіныбеларусі#беларусьновости#новостибеларуси#белорусы#брест♬ original sound - Luca Martinez

Чытайце таксама:

Што вядома пра беларуса Аліма Кашаварава, які знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане пасля тэракту

Тэракт у «Крокус Сіці Холе» пад Масквой. Што вядома па стане на вечар суботы

Адзін з затрыманых за тэракт быў у «Крокусе» яшчэ 7 сакавіка

Чаму тэрарыстам далі ўцячы да бранскіх лясоў? Вось што прыдумалі ў апраўданне сілавікоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
60
Абуральна
5
4
минчук/адказаць/
24.03.2024
Белорусы в столице орды стали грудью на защиту орков от таджиков? Жаль. У них есть более серьезный повод подставлять свои бренные тела - защитить белорусов от фашистов в Беларуси.
5
Рэчаіснасьць/адказаць/
24.03.2024
минчук, яны такія ж беларусы як і ты
0
шуняўка/адказаць/
25.03.2024
Имя , На адным з відосаў нават бачна як мент з службовым сабакам шпарка рушыць на выхад замест таго каб спыніць злачынцаў. Адразу бачна, маскавіт.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031