Знайсці
24.03.2024 / 22:5517РусŁacБел

Мінскі метрапалітэн распавёў, колькі чалавек у ім можа схавацца

Лічаныя працэнты ад насельніцтва сталіцы.

Станцыя мінскага метрапалітэна. Фота: Беларусь 1

Многае, што знаходзіцца ніжэй за ўзровень зямлі і надзейна абаронена зверху, напрыклад, падвалы, паркінгі, падземныя паверхі, падпадае пад вызначэнне хованкі пры надзвычайнай сітуацыі. Але найвялікшым часовым сховішчам у Беларусі з'яўляецца сістэма мінскага метрапалітэна.

«Пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі мы хаваем пасажыраў, якія знаходзяцца на станцыі, а таксама людзей, якія жывуць у межах 500 м ад гэтай станцыі або працуюць. Вядома, калі адбываецца нейкая сітуацыя, тут ніхто не будзе асабліва разбірацца, але, тым не менш, людзі мусяць ведаць, што ў межах 500 метраў ёсць такая станцыя, на ёй можна схавацца ў выпадку надзвычайнай сітуацыі», — патлумачыў афіцыйны прадстаўнік метрапалітэна Андрэй Дроб тэлеканалу «Беларусь 1».

У падземцы могуць схавацца звыш 100 тыс. чалавек (некалькі працэнтаў ад насельніцтва сталіцы), а з адкрыццём новых станцый умяшчальнасць значна павялічыцца.

Саставы таксама падвойнага прызначэння. У асаблівых выпадках вагоны ператвараюцца ў шпіталь, а на станцыі абавязкова з'явяцца медыкі.

Метро гэта толькі часовы прытулак, але і яно можа забяспечыць гараджан самым неабходным.

Гермазасаўкі здольныя абараніць станцыю ад знешняга ўздзеяння — ударнай хвалі, радыяцыі, хімічнай атакі. 

А вось дзе знаходзяцца іншыя хованкі, на думку намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі Аляксандра Худалеева, беларусам ведаць не варта. 

«Цяпер гэтая інфармацыя недаступная, да таго ж аб'екты зачыненыя, але правераныя на прыдатнасць. У выпадку надзвычайнага здарэння карты хованак з'явяцца адразу. З прычыны пэўнай сакрэтнасці здымкі на такіх аб'ектах непажаданыя».

Ахоўныя збудаванні з ложкамі, сістэмамі вентыляцыі і фільтрацыі паветра, якія дапамогуць перажыць любую тэхнагенную катастрофу і надзвычайную сітуацыю, у тым ліку і радыёактыўнае забруджванне, ёсць на ўсіх буйных прадпрыемствах. 

Сюды ж загадзя завозяць генератары, ваду, ежу, пасцельныя прыналежнасці і медыкаменты. 

У малых гарадах і тым больш у вёсках такіх хованак няма. У выпадку асаблівага становішча ў рэгіёне ўводзіцца план адсялення або эвакуацыі. У месцы часовага пражывання перасяленцаў ператвораць школы, стадыёны і лагеры. 

Чытайце таксама:

Сталі вядомыя падрабязнасці ДТЗ на Нямізе. Пацярпелі 4 чалавекі

Ва Уфе правядуць конкурс бамбасховішчаў

Пасля тэракту ў Падмаскоўі ў гандлёвых цэнтрах Мінска паставілі аўтаматчыкаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
19
Ха-ха
4
Ого
6
Сумна
13
Абуральна
19
2
Ага/адказаць/
25.03.2024
ш, Вось што бывае, калі 30 гадоў насіраеш на Беларусі русскій мір разам з Лукашэнкай. 
25.03.2024
Кастусь, ябацькі развучыліся лічыць?
0
ЯНКА/адказаць/
25.03.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031