Знайсці
25.03.2024 / 11:568РусŁacБел

Свет на валаску! У ботаў новая метадычка — хваліць аўтаматчыкаў у Мінску і Лукашэнку

«Очень все правильно!» «Ребята молодцы, четко отработали!» «Батька молодец. Кто есчо так позоботится!» Боты атрымалі новыя інструкцыі пасля тэракту ў «Крокусе».

Ілюстратыўны здымак. Фота: МУС

Боты дружна сабраліся пад паведамленнямі ў тыктоку, што пасля страляніны ў падмаскоўным «Крокусе» на ўваходах у мінскія гандлёвыя цэнтры паставілі аўтаматчыкаў, у мінскім метро ўзмоцнены меры бяспекі, а пад пільным кантролем міліцыі апынуліся таксама каталіцкія храмы ў Вербную нядзелю.

Паведамленні, якія яны пакідаюць, не вызначаюцца арыгінальнасцю. На гэты раз заданнем было хваліць Аляксандра Лукашэнку за клопат.

«Маладзец прэзідэнт», «Найлепшы прэзідэнт — наш!» — хваляць боты.

Асобныя з запісных каментатараў не ведаюць, як правільна пішацца прозвішча дыктатара Беларусі.

Другое пасланне складаецца з паведамленняў кшталту «правільна ўлады зрабілі», «беражонага бог беражэ» і «лепш перастрахавацца».

Трэцяе цэнтралізаванае пасланне — выказванне ўдзячнасці сілавікам.

Чытайце яшчэ:

«Очень образованная». Вось якая метадычка ботаў для апраўдання прызначэння Абельскай сенатаркай

«А хто ён такі?» — рэакцыя ботаў на навіны пра смерць Навальнага 

Пасля тэракту ў Падмаскоўі ў гандлёвых цэнтрах Мінска паставілі аўтаматчыкаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
14
Ха-ха
34
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
8
1
Дрэсіравана худоба/адказаць/
25.03.2024
Адразу бачна што гэта не людзі пісалі, а нейкія маскавіты. Беларусы самазванца бацькай не называюць, гэта наратыў у свой час прыдуманы маскавітамі для маскавітаў.
25.03.2024
Поддержки нет, используют ботов.
0
Не вайне/адказаць/
25.03.2024
Калі што, таксама зьбягуць, як тыя паліцыянты з Крокусу.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031