Знайсці
28.03.2024 / 19:513РусŁacБел

У Іране суд прыгаварыў да смерці начальніка паліцыі за забойства пратэстоўца. Што?

Вельмі незвычайнае рашэнне судовай сістэмы Ірана было вынесена ў дачыненні да начальніка паліцыі, чые падначаленыя забілі аднаго з мітынгоўцаў падчас антыўрадавых масавых пратэстаў 2022 года. Падрабязнасці расказаў «Голас Амерыкі».

Іранскі дэманстрант з фатаграфіяй Махсы Аміні, дзяўчыны, якую забіла так званая іранская «паліцыя нораваў» за няправільнае нашэнне хіджаба. Фота: Cliff Owen / AP

Іранскі суд вынес смяротнае пакаранне начальніку мясцовай паліцыі на поўначы Ірана з-за забойства дэманстранта падчас масавых пратэстаў у 2022 годзе, паведамляе «Голас Амерыкі» са спасылкай на іранскія медыя.

Паводле абвінаваўчага прысуду, афіцэр Джафар Джаванмардзі, ужо былы начальнік мясцовай паліцыі ў горадзе Бэндэр-Энзэлі (іранская паўночная правінцыя Гілян), быў арыштаваны ў снежні 2022 года за «парушэнне правілаў выкарыстання агнястрэльнай зброі» і «наўмыснае забойства» 27-гадовага мужчыны Мехрана Самака, які «ўдзельнічаў у мітынгу».

«Мехран Самак быў застрэлены з драбавікоў іранскімі сіламі бяспекі пасля таго, як пасігналіў на сваім аўтамабілі ў гонар пройгрышу Ірана на чэмпіянаце свету па футболе ў Катары, які адбываўся падчас масавых антыўрадавых пратэстаў у Іране», — перадае «Голас Амерыкі» са спасылкай на іранскіх праваабаронцаў, якія знаходзяцца за мяжой.

Як адзначыў адвакат ахвяры, смяротны прысуд начальніку паліцыі быў вынесены паводле ісламскай традыцыі крэўнай помсты пад назвай «кісас» («вока за вока»), якое прызначаецца шарыяцкімі судамі ў выключных выпадках за наўмыснае забойства і цялесныя пашкоджанні незваротнага характару. 

Нагадаем, што масавыя пратэсты ў Іране ў канцы 2022 года былі выкліканыя забойствам 22-гадовай Махсы Аміні пасля таго, як яе затрымала «паліцыя нораваў» краіны. Дзяўчына адразу стала галоўным сімвалам пратэстаў іранскага грамадства за перамены.

Праваабаронцы ў Іране, якія адсочваюць рэпрэсіі, паведамлялі, што падчас пратэстаў былі арыштаваныя дзясяткі тысяч чалавек. Па іх інфармацыі, як мінімум 530 чалавек былі забітыя ў выніку жорсткага задушэння дэманстрацый уладамі.

22 тысячы пратэстоўцаў потым былі афіцыйна памілаваныя

Чытайце таксама:

«У Іране сістэма ўстойлівая, бо там няма манаполіі на ўладу». Усходазнаўца расказаў, ці могуць пратэсты перамагчы і як збудаваная гэтая ўнікальная палітычная сістэма

ЗША таемна папярэдзілі Іран аб падрыхтоўцы тэракту на могілках, але той дазволіў яму здарыцца

Урад Францыі падасць у суд на вучаніцу-мусульманку, з-за канфлікту з якой звольніўся дырэктар

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
10
Сумна
2
Абуральна
2
1
Курт/адказаць/
28.03.2024
Как бы хотелось прочесть утреннюю новость в газете где вместо Ирана в Беларусь. Хорошо бы если бы новости были такими каждый день: суд приговорил к бывшего милиционера, гузабиковца, омоновца, спецназовца, прокурора, кагэбэшника, судью к исключительной мере наказание за политически мотивированное убийства , причастность к смерти задержанного/ протестовавшего, пытки, фальсификации показаний, ангажированный приговор, незаконное задержание и удерживание под стражей, и т.д с конфискацией всего имущества в пользу потерпевших.
1
дзікуны/адказаць/
28.03.2024
забойства - зло
1
ЯНКА/адказаць/
29.03.2024
«Мехран Самак быў застрэлены з драбавікоў іранскімі сіламі бяспекі пасля таго, як пасігналіў на сваім аўтамабілі ў гонар пройгрышу Ірана на чэмпіянаце свету па футболе ў Катары, які адбываўся падчас масавых антыўрадавых пратэстаў у Іране», — перадае «Голас Амерыкі» са спасылкай на іранскіх праваабаронцаў, якія знаходзяцца за мяжой. 🔺 Я не разумею, а прычым тут Журналістыка?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930