Знайсці
29.03.2024 / 14:3125РусŁacБел

У Гомелі бацькі назвалі сына Космас

Бабулі ўпарта адмаўляюцца называць унука па імені.

Рэдкае імя зарэгістравалі ў загсе Навабеліцкага раёна Гомеля. Ніякіх сумненняў у такім выбары ў бацькоў малога не ўзнікла, піша мясцовае выданне belkagomel.by.

Фота: Belkagomel.by

— Вырашылі з мужам адразу і аднагалосна. Затое са сваякамі прыйшлося пабадацца, бабулі дагэтуль не называюць унука па імені. Спадзяваліся да апошняга, што мы перадумаем. Але ў нас і варыянтаў іншых не было. Імя прыгожае, незвычайнае, выклікае асацыяцыі з космасам, а гэта нешта неабсяжнае і чароўнае.

Па-рознаму ўспрынялі навіну і сябры: адны спакойна і прыязна, іншыя са скепсісам і недаверам. Спрабавалі пераканаць, што гэта сапсуе дзіцяці будучыню. Але мама і тата ўпэўненыя, імя прынясе сыну толькі поспех.

Космас Вадзімавіч — доўгачаканы першынец. Бацькі не нарадуюцца. У будучыні плануюць яшчэ дачку, якую таксама назавуць як-небудзь незвычайна.

Чытайце таксама:

Якімі незвычайнымі і нестандартнымі імёнамі называлі дзяцей у Мінску ў мінулым годзе

Якія імёны часцей за ўсё даюць нованароджаным дзецям у сталіцы. Названы папулярныя і рэдкія імёны

Марк — Марык, Аліса — Аля: шукаем беларускія формы папулярных дзіцячых імёнаў 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
10
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
1
1
Анёлак/адказаць/
29.03.2024
Космос, праблема ў тым, што гэта не імя.
0
Іхтшыхтфельд/адказаць/
30.03.2024
Калматы Вожык, Напалеёна няма ў пераліку. Падазрона гэта для Глыбокага пачатку 19 ст. Па ўсіх разьліках павінен быць, а факты во цьвердзяць іншае,.. як ні круці. Трэба добра задумацца, ці начаваў ён там у вас...
0
Базыль з-пад Хойнiкау/адказаць/
02.04.2024
Калматы Вожык,Займись лучше делом, найди бабу детородного периода и давай ее по стахановски 24х7, а результатам приложения детородного органа раздавай имена из списка. И все будут довольны. И ты, и Шкловский. И имена к месту будут, а не просто в виде никчемных коментов в Сети.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930