Знайсці
22.04.2024 / 22:266РусŁacБел

Байдэн запэўніў Зяленскага, што падпіша закон аб дапамозе Украіне адразу пасля яго ўхвалення Сенатам

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову са сваім амерыканскім калегам Джо Байдэнам пасля прыняцця ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША законапраекта аб дапамозе Кіеву, піша «Еўрапейская праўда».

Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн у Вашынгтоне ў снежні 2022 года. Фота: AP Photo/Patrick Semansky

Па словах Зяленскага, прэзідэнты абмеркавалі змест наступнага пакета вайсковай дапамогі ЗША, і Джо Байдэн запэўніў яго, што падпіша законапраект адразу пасля яго ўхвалення Сенатам.

«Прэзідэнт запэўніў мяне, што пакет хутка зацвердзяць, і што ён будзе магутным, узмацняючы нашу супрацьпаветраную абарону, а таксама дальнабойныя і артылерыйскія магчымасці», — адзначыў Зяленскі.

Украінскі лідар выказаў падзяку прэзідэнту ЗША за непахісную падтрымку Украіны і «сапраўднае глабальнае лідарства», а таксама адзначыў двухпартыйную падтрымку законапраекта і асабісты ўклад спікера Майка Джонсана і лідара меншасці ў Палаце прадстаўнікоў Хакіма Джэфрыса ў яго прыняцці.

«Іншая пастанова Палаты прадстаўнікоў аб дазволе на канфіскацыю замарожаных расійскіх актываў таксама з'яўляецца магутным сігналам для ўсіх нашых партнёраў», — адзначыў Зяленскі.

Акрамя таго, па словах Уладзіміра Зяленскага, яны з Байдэнам абмеркавалі працу над двухбаковым пагадненнем аб бяспецы і падрыхтоўцы да наступнага Саміту міру ў Швейцарыі.

Чытайце таксама:

Дуда заявіў пра гатоўнасць Польшчы размясціць у сябе ядзерную зброю

Блінкен асабіста ляціць у Кітай з «апошнім кітайскім» наконт паставак Расіі

Стала вядома, калі Сенат ЗША будзе галасаваць за пакет дапамогі Украіне

Законапраект захавае тысячы і тысячы жыццяў — Зяленскі пракаментаваў рашэнне Палаты прадстаўнікоў ЗША

ЗША акажуць дапамогу Украіне памерам $61 мільярд

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
9
Не лічы грошы ў чужой кішэні/адказаць/
22.04.2024
Мне падабаецца як беларусы смакуюць грошы загінулых украінцаў і падаткаплацельшчыкаў Аляскі))) самі што зарабілі з 1994 года? Дзе вашыя падаткі? Дзе вашыя грошы за транзіт? Дзе вашыя грошы за нетра зямлі? Дзе ваш бізнэс? Ну і нарэшце дзе мільён тубыльцаў? Як металалом збагрылі ў Расею?
0
Адказ/адказаць/
23.04.2024
Не лічы грошы ў чужой кішэні, там дзе і вашыя грошы. І пачніце прытрымлівацца сваіх жа паратаў не лічыць чужыя грошы.
0
Джон/адказаць/
23.04.2024
Пукін, а ці здолеў ты хоць прачытаць той біл?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031