Знайсці
30.04.2024 / 10:2527РусŁacБел

Што за блогер-мільённік Loony, які абражае беларускамоўных у сваіх відэа?

Блогер Loony (ці Дзяніс Ільін у жыцці) аўдыторыі ютуба вядомы сваімі навукова-папулярнымі ролікамі на тэматыку медыцыны і гісторыі. Але на днях ён сеў у лужыну, спрабуючы выпраўляць памылкі ў беларускамоўнай рэкламе, і праславіўся сваімі гучнымі, катэгарычнымі заявамі пра тое, што ў Беларусі ніхто не размаўляе па-беларуску.

Loony, ён жа Дзяніс Ільін. Фота з інстаграма блогера. У перакладзе з ангельскай мовы псеўданім Loony азначае «псіх».

«Я 19 год жыў у вёсцы — ніхто не размаўляў па-беларуску. У школе было 400 чалавек — ніхто ніколі не размаўляў. Спытай там, што такое ровар — цябе нахер пашлюць. Выйдзі на вуліцы — пачуй хоць адно слова па-беларуску. Ніхто на беларускай не размаўляе», — заяўляе ён у сваім тыктоку.

Што ж гэта за вёска? Па інфармацыі «Белпол», Дзяніс Ільін нарадзіўся ў вёсцы Новыя Лукі. Яна знаходзіцца ў Жлобінскім раёне. Згодна з апошнімі адкрытымі звесткамі, там пражывае каля 670 жыхароў, працуе школа.

Новыя Лукі. Фота: glubinka.by

Вядома, што хлопец скончыў тэхналагічны каледж, нейкі час працаваў у трэсце газаэлектразварнікам. Бацька — кранаўшчык з БМЗ, а апошняе працоўнае месца маці — санітарка ў раённай бальніцы. Разам яны не жывуць, бо ў разводзе.

Да 2020 года Ільін меў сваё ІП у галіне цяслярных прац, мяняў людзям вокны. Згарнуўшы яго, больш сканцэнтраваўся на ютубе. Неаднаразова быў запрошаны ў Расію ў якасці эксперта на блогерскія сходкі.

Цяпер пражывае ў Пінску. Акрамя ютуб-каналаў, вядзе тыкток, дзе выкладвае ролікі на розныя тэмы: ад плюсаў жыцця ў Беларусі і айчыннай медыцыны да маналогаў, як ён дае рады дыягнаставанаму сіндрому дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці.

Пасля яго гучных заяваў пра беларускую мову ён паспеў няслаба адгрэсці ад падпісчыкаў, але ўсіх апанентаў, якія даводзяць яму аргументы на карысць таго, што нават у апошнім перапісе роднай беларускую мову назвала 54,1% насельніцтва, ён называе «каструлягаловымі».

@loonyman12 Белорусский язык для белорусов НЕ РОДНОЙ! #белорусскийязык#мова#беларускаямова#беларусь#жизньвбеларуси♬ оригинальный звук - LOONY

Чытайце таксама:

Блогер Loony прычапіўся да памылкі ў беларускамоўнай рэкламе. Але аблажаўся сам

Камуніст, даносчык са стажам, пакрыўджаны на БТ — што за блогер Жан Содзель, які набраў папулярнасці на плётках пра рускі шоубізнэс

Чым цяпер займаюцца блогеры-ябацькі, якія праславіліся ў 2020-м

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
32
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
37
0
ма-ма=мо-ва. любіш маму?/адказаць/
30.04.2024
родной язык - это у тебя во рту, За правду. а ў нас - мова. матчына мова. у вас ёсць такі панятак, як "материнский язык"? вось у немцаў ёсць - Muttersprache. а ў вас? ну хіба, што матерный язык. так? вось што праўда )
0
Мовазнауца /адказаць/
30.04.2024
[Рэд. выдалена]
0
Ворша/адказаць/
01.05.2024
За правду, пачытайце якое вызначэнне тэрміну “родная мова” даюць мовазнаўцы і этнографы, пачытайце тэрміналогію ААН. Гэта зусім не тое, што вам у вушы насц*ў гэты ПТУшны блогер. Па другое, гэты неадукаваны ***** чамусьці залічыў усіх беларусаў, што размаўляюць на трасянцы, у расейскамоўных, што таксама поўная лухта. А вы гатовы верыць трызненню розных інтэрнэтных балаболаў замест навуковага абгрунтавання. Таму лепей чытайце кнігі і на розных мовах, чым слухаць такіх невукаў ды пераказваць іх глупства.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031