Знайсці
27.04.2024 / 22:0139РусŁacБел

Міжнародны крымінальны суд можа хутка распачаць пераслед Нетаньяху — The Times

Па інфармацыі агенцтва, гэты крок можа быць рэалізаваны ўжо хуткім часам і закране не толькі самога ізраільскага прэм'ера, але таксама кіраўніцтва ЦАХАЛ і іншых сілавых ведамстваў Ізраіля. Нетаньяху ўжо адрэагаваў.

Біньямін Нетаньяху. Фота: Abir Sultan / Pool Photo via AP

Паводле агенцтва The Times, на наступным тыдні Міжнародны крымінальны суд (МКС) выдасць ордары на арышт ізраільскага прэм'ера Біньяміна Нетаньяху, міністра абароны краіны Ёава Галанта, начальніка генштаба Арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) Херцы Ха-Леві і іншых высокапастаўленых вайсковых чыноўнікаў.

Афіцыйная прычына патэнцыйнага пераследу — вайсковыя дзеянні Ізраіля ў сектары Газа, піша The Times.

Сам Нетаньяху ў адказ заявіў, што «ніякія рашэнні МКС не паўплываюць на дзеянні і планы Ізраіля, але створаць небяспечны прэцэдэнт».

«Пад маім кіраўніцтвам Ізраіль ніколі не дапусціць падрыву свайго асноўнага права на самаабарону з боку Міжнароднага крымінальнага суду», — адзначыў Нетаньяху.

Чытайце таксама:

У Ізраілі тысячы людзей выйшлі на пратэст супраць прэм'ер-міністра

«Такое было, калі Гітлер вырашыў забіць габрэяў». Прэзідэнт Бразіліі параўнаў вайну ў сектары Газа з Халакостам

Арабскі свет не хоча дапамагаць агенцтву ААН, чые супрацоўнікі забівалі і выкрадалі ізраільцян 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
8
Ха-ха
4
Ого
7
Сумна
0
Абуральна
13
8
бабруйчанін/адказаць/
28.04.2024
Макар, Зварот да гэтага суда быў??? Да суда звярнулась ПАР Ізраіль пагадзіўся удзельнічаў у судзе...На судхе абвінавачвання фотаздымкі экспертыза у злачынствах цахал Ізраіля былі..Т.зв. " дзеці ў мікрахвалеоўках" ..Ізраіль чамусці нават " зачыненам рэжыме" ні давеў??? Ордер на пукіна пададзены Суд сам ні абірае " злачынец" ахвяра ..
28.04.2024
Если быть объективным исторически и справедливым надо помочь в войне Израиля против напавших на них бандитов шариата и освободить также сам Египет , захваченный когда-то этой арабской москитной прорвай, и восстановить Древнюю египетскую цивилизацию. А здесь у нас освободить великий Константинополь от турков и восстановить Византию и второй Рим. Надо порвать этот круг раз и навсегда.
1
Герольд. Поспехаў ізрайльцянам./адказаць/
28.04.2024
францішак к., не 25.000 чалавек, а прадстаўнікоў сацыяльнай базы для тэрарыстаў ХАМАС. Моцы і перамогі ў гэтай вялікай вайне Ізраілю і юдэям. Палестына сама абрала такі лад жыцця і такое змаганне - тэрарызм.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031