Знайсці
30.04.2024 / 14:5011РусŁacБел

Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі ўсталююць манумент ахвярам генацыду. На эскізе не абышлося без памылак ФОТА

Устаноўку манументаў абмяркоўвалі на пасяджэнні міжведамаснай камісіі па ўвекавечанні памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Другой сусветнай вайны.

Памятныя знакі «Дрэва жыцця» па ўказанні Лукашэнкі збіраюцца ўсталяваць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Першым рэгіёнам, у якім ужо пачалі рыхтавацца да ўзвядзення помніка, стала Гомельская вобласць. Там ужо прыступілі да вырабу манумента.

Прэс-служба Генпракуратуры апублікавала два праекты памятных знакаў. Які з іх быў зацверджаны, пакуль не паведамляецца.

Пры гэтым на адным з эскізаў ёсць памылкі ў надпісах на беларускай мове: «бязвіным» замест «бязвінным» і «народу» замест «народа».

Чытайце таксама:

Беларусь будзе патрабаваць кампенсацый стратаў ад «генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны»

Вінаваты ў генацыдзе — Вярхоўны суд вынес першы прысуд супраць памерлага

Марзалюк расказаў, якога нябожчыка будуць судзіць наступным пасля Катрука

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
17
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Ёсік/адказаць/
30.04.2024
Няўжо нельга звярнуцца да моўных адмыслоўцаў, да настаўнікаў беларускай мовы, але сталага ўзросту. Праз гугл перакладаюць? А потым будуць, як бараны, на камеру: Васіль Вітка так распісваўся; Васіль Быкаў напісаў гэты верш, а мы яго на сшытках надрукавалі, каб вучні чыталі. Нават, аніякага гонару, манкурты, чаго шчэ чакаць ад тых, хто цураецца роднае мовы, хто старанна хоча пазбавіцца дзэканьня ды цэканьня, вымаўляючы Вадім, тёплы.
0
Эко-актывіст/адказаць/
30.04.2024
Cамотны вандроўнік, бацька Лукашэнкі не паспеў прынесці вызваленне - ён загінуў на вайне. Але да гэтага паспеў наведаць банк спермы ў Копысі.
0
дуся/адказаць/
01.05.2024
А где памятник жертвам сталинско-большевистского генооцида?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031