Знайсці
30.04.2024 / 16:3415РусŁacБел

Кандыдата ў Каардынацыйную раду ад «Народнай Грамады» выкінулі са спісу, бо ён даносчык. Стукаў на Аўтуховіча

У тэлеграм-канале партыі Народная Грамада, якая ідзе на выбары ў Каардынацыйную раду ў саюзе з часткай хрысціянскіх дэмакратаў, з'явілася інфармацыя пра выключэнне са спісу аднаго са сваіх сяброў, які засвяціўся ў злітай «Кіберпартызанамі» базе зваротаў у КДБ.

Паводле паведамлення, уначы 30 красавіка партыя атрымала інфармацыю, што адзін з яе актывістаў, Павел Бялюцін, з'яўляецца фігурантам паведамлення з базы, прытым роля ягоная там непрыглядная. У сувязі з гэтым неадкладна прынята рашэнне:

1. Прыпыніць сяброўства Бялюціна Паўла ў партыі Народная Грамада; 

2. Выключыць Бялюціна Паўла з спісу кандыдатаў у Каардынацыйную Раду III склікання ад Аб'яднання беларускіх партый Народная Грамада і Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя «Салідарнасць». 

Паведамленне, за якое адносна Бялюціна было прынята такое хуткае рашэнне, было напісана 31 студзеня 2017 года і гучала так:

«Добры дзень. У мяне ёсць некаторыя падставы меркаваць, што грамадзянін РБ Аўтуховіч Мікалай Мікалаевіч прадумвае і пачынае ажыццяўляць падрыхтоўку да спробы ўзброенага захопу ўлады ў нашай рэспубліцы. Пра спробу даведаўся са слоў гр. Аўтуховіча М.М.»

Нагадаем, што 61-гадовы Мікола Аўтуховіч з пачатку снежня 2020 года адбывае ўжо трэцяе ў сваім жыцці зняволенне. Паводле прысуду Гродзенскага абласнога суда ён атрымаў 25 гадоў зняволення і грашовы штраф у 1000 базавых велічынь, а таксама пазбаўленне звання прапаршчыка ў адстаўцы. Першыя 5 гадоў зняволення былы прадпрымальнік і праваабаронца мусіць адбыць у турме, астатнія 20 гадоў — у калоніі строгага рэжыму.

Суд назваў Аўтуховіча вінаватым паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў стварэнні злачыннай групоўкі і акце тэрарызму. Сваёй віны Мікалай Аўтуховіч не прызнаў, падчас працэсу ён трымаў галадоўку пратэсту.

Беларускія праваабаронцы прызналі Мікалая Аўтуховіча палітвязнем.

Лідарам партыі Народная Грамада з'яўляецца іншы вядомы палітвязень — Мікалай Статкевіч, які цяпер адбывае 14-гадовы прысуд у калоніі асобага рэжыму ў Глыбокім.

Чытайце таксама:

Жонка былога вайскоўца, асуджанага ў Польшчы за шпіянаж, звярталася ў КДБ па «садзеянне і абарону»

Кіраўніца прадстаўніцтва «Белавія» ў Чэхіі патрабавала ад КДБ даведку аб стажы

У 2020-м муж схлусіў КДБ, што жонка ўдзельнічае ў мітынгах, таму што «сям'я развальвалася» 

У КДБ данеслі нават на Віктара Каліну

Беларусы напісалі 40 тысяч даносаў? Не, гэта непраўдзівае сцверджанне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
13
Ха-ха
5
Ого
8
Сумна
3
Абуральна
38
1
Mafkees /адказаць/
01.05.2024
Рэчаіснасьць , Не давай мне советы когда я тебя о них не просил.
0
Алена/адказаць/
02.05.2024
Рэчаіснасьць, быццам у КХпБНФ сэксотаў няма. Не смяшыце))
0
Рэчаіснасьць/адказаць/
03.05.2024
Алена, дзе ў мяне напісана што ў кхп-бнф сэксотаў няма? Чытайце ўважліва і сьмеху ня будзе
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031