Знайсці
30.04.2024 / 19:567РусŁacБел

Інжынера з «Мінскэнерга» прысудзілі да 9 гадоў калоніі па справе ЧКБ

Мінскі гарадскі суд прысудзіў былога вядучага інжынера «Мінскэнерга « Артура Пядзько да 9 гадоў калоніі за «распальванне варожасці» (артыкул 130 КК), піша dissidentBY.

Артур Пядзько

Суд прайшоў 12 красавіка ў закрытым рэжыме, а ягоныя вынікі сталі вядомыя толькі цяпер. Беларуса вінавацілі ў тым, што ён зліў тэлеграм-каналам асабістыя даныя больш за 500 службовых асоб, яні пасля з'явіліся ў «Чорнай кнізе Беларусі» (ЧКБ).

Акрамя турэмнага тэрміну, мужчына павінен выплаціць грошы па пазовах «пацярпелых» агульнай сумай больш за 100 тысяч даляраў.

Артуру Пядзько цяпер 43 гады, ён з Мінска. Доўгі час мужчына працаваў у энергасетках — спачатку інжынерам на «Белэнергасеткапраекце», а пасля ў «Мінскэнерга». Таксама ён меў невялікую падпрацоўку — гандляваў касметыкай у Мінску праз сацсеткі.

Затрымалі Пядзько 25 лістапада 2022 года, пасля таго ён утрымліваўся ў СІЗА-1 (на Валадарцы).

Прысуд яму вынес Сяргей Хрыпач, вядомы тым, што разглядаў шмат палітычных справаў, у тым ліку справу аб нібыта падпале дома Гайдукевіча. Сярод асуджаных Хрыпачом — Вадзім Храсько, які памёр у калоніі 9 студзеня 2024 года.

Чытайце таксама:

У Брэсце асудзілі яшчэ двух чалавек па карагоднай справе

Сталініст з Талачынскага раёна абурыўся практыкай, за якую ў Беларусі асудзілі тысячы чалавек

На волю вышлі палітзняволеныя Леў Цяліпка і Раман Гваздзёлка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
14
0
Common sense /адказаць/
01.05.2024
_, если под офисом ты имеешь в виду тихановскую,то зря стараешься. Офис не имел никакого отношения к делишкам Романовой и Ко.
0
Woodoo Cult /адказаць/
01.05.2024
Рэчаіснасьць, что ты несёшь, дегенерат?! Люди в тюрьму попали, а у этого одна тема.
1
Рэчаіснасьць/адказаць/
01.05.2024
Woodoo Cult , ты мусіць дыбіл, бо не разумееш што людзей пасадзіла ў турму не Саша Раманава, і ўвогуле чкб была і створана каб людзей не садзілі па палітычным падставам. Хаця для неадукаванага халопа гэта звычайна блытаць прычыны са следствам.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031