Знайсці
01.05.2024 / 12:4713РусŁacБел

Ядвіга Паплаўская адзначае юбілей

Народнай артыстцы Беларусі, спявачцы і кампазітарцы Ядвізе Паплаўскай споўнілася 75 гадоў.

Ядвіга Паплаўская нарадзілася 1 мая 1949 года ў вёсцы Далідовічы Валожынскага раёна. Яе бацька — Канстанцін Іосіфавіч Паплаўскі, вядомы дырыжор, хормайстар, заслужаны дзеяч культуры БССР. Менавіта ён разам з Генадзем Цітовічам стаяў ля вытокаў Беларускага дзяржаўнага народнага хору.

У Паплаўскіх увогуле была музычная дынастыя. Напрыклад, у 1906 годзе прадзед Ядвігі Клямент Паплаўскі на прэстыжнай выставе атрымаў прэмію за арган, які сам вырабіў з гліны. А яго брат Пятро майстраваў музычныя інструменты.

Ядвіга Канстанцінаўна згадвала:

«У нашай сям’і было трое дзяцей: старэйшая сястра Крысціна, малодшы брат Чэслаў і я. У таты была мара зрабіць сямейнае трыа. Крысціна павінна была граць на фартэпіяна, я — на скрыпцы, а малодшы Чэслаў — на віяланчэлі. Шчыра кажучы, першы год я вельмі старалася, займалася добрасумленна. Але мне было так цяжка доўга стаяць і трымаць у руках скрыпачку, што на мяне махнулі рукой і пасадзілі за фартэпіяна. Тут я праявіла ўседлівасць, таму што мне было цікава падбіраць мелодыі, граць з сястрой у 4 рукі і бачыць, як гэта падабаецца маці і бацьку».

У 1971 годзе Ядвіга Паплаўская была сярод заснавальнікаў папулярнага вакальна-інструментальнага ансамбля «Верасы». Праз два гады ў ансамбль прыйшоў Аляксандр Ціхановіч, які пасля стаў яе мужам. Паплаўскую многія ўспрымаюць як адно цэлае з Ціхановічам, з якім яны разам пражылі больш за 40 год.

Выступаючы ў складзе «Верасоў» і дуэтам, яны падарылі слухачам мноства шчырых песень, якія сталі сапраўднымі шлягерамі, сярод іх — «Малінаўка», «Завіруха» і многія іншыя. 

У 2017-м, пасля некалькіх гадоў барацьбы з хваробай лёгкіх, Аляксандра Ціхановіча не стала. Аднак пасля смерці мужа музычная кар'ера Ядвігі Паплаўскай працягнулася. Яна выступае з канцэртамі, піша песні і музыку для тэатра і кіно.

«У мяне часта запытваюцца пра тое, з чаго складаецца маё жыццё сёння… Дзякуючы маёй сям’і, маім родным, блізкім, сябрам, а таксама нашым прыхільнікам i гледачам, іх вялікай падтрымцы, шчырасці i каханню, я вынаходжу натхненне ствараць i жаданне па-ранейшаму дарыць людзям свае песні, усмешкі, добры настрой, а самае галоўнае — сваю любоў», — казала ў інтэрв'ю Ядвіга Паплаўская.

Чытайце таксама:

Голас беларускай калыханкі і наш сэкс-сімвал: Ядвіга Паплаўская святкуе юбілей

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
93
Панылы сорам
18
Ха-ха
12
Ого
14
Сумна
27
Абуральна
57
0
Милана/адказаць/
03.05.2024
Ядвига, неправда.
0
Олег/адказаць/
03.05.2024
Как можно было назвать белорусский язык непевучим? Вспомните Песняров,вспомните,наконец,Верасы. Я до сих пор слушаю вас с любовью и благодарностью.
0
Болеслав/адказаць/
03.05.2024
Алек. Ру, что за чушь?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031