Знайсці
01.05.2024 / 18:0818РусŁacБел

Магілёўская каардынатарка Статкевіча стукала на Пальчыса. А цяпер лезе ў Каардынацыйную раду

Гэта паведамленне ў базе зваротаў у КДБ, апублікаванай Кіберпартызанамі, знайшоў Альянс расследавальнікаў Беларусі. 

Фота са старонкі Вольгі Цішкевіч

Тэкст даносу ў КДБ да Эдуарда Пальчыса быў такім:

«У Магілёве па вул. Чкалава, 15 29 лістапада ў 19.00 будзе праходзіць ток-шоу з удзелам былога асуджанага Э. Пальчыса, які быў асуджаны за распальванне міжнацыянальнай варожасці. Шоу накіравана супраць Саюзнай дзяржавы і супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй. І носіць недружалюбны характар. Прашу вас прыняць меры. З павагай грамадзянка РБ, Вольга».

Зварот падпісаны Вольгай Уладзіміраўнай Цішкевіч. Так завуць сябру партыі «Народная грамада», яна ўзначальвала магілёўскую філію. Яна ж цяпер абіраецца ў Каардынацыйную раду.

Цяпер Вольга жыве ў Вільні.

Расследавальнікі паспрабавалі звязацца з Вольгай і ўзяць яе каментар. Вольга адказала, што «не пісала нічога на Эдуарда Пальчыса, а яе камп'ютар быў у суседа, які ябацька.

У базе зваротаў у КДБ гэта не адзіны данос, напісаны пад імем Вольгі Цішкевіч. Першы быў зроблены ў тым жа годзе на пяць месяцаў раней.

Чытайце таксама:

Былы актывіст чарнасоценнага НОД сфатаграфаваўся з БЧБ-сцягам ФОТАФАКТ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
72
Ха-ха
14
Ого
16
Сумна
2
Абуральна
54
0
Подумайте над этим/адказаць/
02.05.2024
Сильный лидер не будет создавать слежку за всеми гражданами и окошко для доносов на сайте КГБ.
0
Што тут думаць?/адказаць/
02.05.2024
Подумайте над этим, сільны лідар ужо смешна
0
Свабода За!/адказаць/
04.05.2024
За Свабоду!, не сакрэт, што НОДаўцы і іншыя рускамірцы вельмі жадаюць змены лукашэску. Але зусім не для вызвалення Беларусі, а прама з супрацьлеглымі мэтамі. Для далучэння 6 абласцямі. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031