Знайсці
02.05.2024 / 13:07РусŁacБел

Колькі падаткаў заплацілі ў бюджэт Літвы фірмы з беларускімі каранямі

У топ-500 найбуйнейшых плацельшчыкаў падаткаў па выніках першага квартала 2024 года апынуліся чатыры кампаніі з беларускімі каранямі, піша thinktanks.by са спасылкаю на Дзяржаўную падатковую інспекцыя (VMI) пры Міністэрстве фінансаў Літвы. Усе яны прадстаўнікі IT-сектара, якія рэлакаваліся ў Літву ў 2020-2022 гадах, як і найбуйнейшыя падаткаплацельшчыкі 2023 года.

Epam sistemos

Самыя значныя адлічэнні ў казну Літвы зрабіла кампанія Epam sistemos, якая мае ў краіне два цэнтры распрацоўкі — у Вільнюсе і Каўнасе. Сума яе падаткаў склала 4,3 млн еўра. Для параўнання: у аналагічным перыядзе мінулага года распрацоўшчык заплаціў 4,0 млн еўра падаткаў.

У рэйтынгу VMI па выніках першага квартала Epam sistemos заняла 75-е месца. Хаця па выніках 2023 года была 58-й.

Па выніках першага квартала 2024 года Epam sistemos засталася найважнейшым плацельшчыкам у літоўскай IT-галіне.

Wargaming Vilnius

Распрацоўнік сусветна вядомай гульні World of Thanks Wargaming Group — выключэнне з трэнду.

Яе мясцовая дачка Wargaming Vilnius скараціла адлічэнні за першы квартал у 1,8 раз — з 5,17 млн ​​да 2,97 млн ​​еўра.

У топ-500 сёлета яна стала 120-й. Пры гэтым пасля завяршэння 2023 года гэты распрацоўшчык займаў 81-е месца.

Gurtam

Адзін з вядучых у свеце вытворцаў тэлематычнага праграмнага забеспячэння, наадварот, рэзка вырас у вачах літоўскіх падаткавікоў.

Яго літоўскі офіс, які з 2021 года з'яўляецца галаўным для ўсёй групы, пералічыў ім 1,15 млн еўра. Гэта сума значна большая за тую, якая была зроблена па выніках студзеня-сакавіка мінулага года (каля 880 тыс. еўра).

Gurtam у выніку заняў 370-ы радок. Пазіцыя па выніках 2023 года ў кампаніі была вышэй — 329-ая.

Andersen Soft

Чацвёртай кампаніяй з беларускімі каранямі ў рэйтынгу VMI стаў распрацоўшчык заказнога праграмнага забеспячэння Andersen Soft.

Аб'ём яго адлічэнняў склаў 1,12 млн еўра, а месца ў спісе найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў — 381-е.

У першым квартале 2023 года кампанія не ўваходзіла ў пералік топ-500 найбуйнейшых. Бізнэс пачаў расці ў другой палове 2023 гада, які Andersen Soft завяршыла на 242-м радку.

Без Flo Health, але з «Беларуссю»

VMI таксама падлічыла найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў па асобных галінах і рэгіёнах.

У галіновым разрэзе ў топ-50 найбуйнейшых кампаній тэлекамунікацыйнага і IT-сектараў па-ранейшаму адсутнічае Flo Health LTU — літоўская дачка аднайменнага стартапа беларускага паходжання. Гэты бізнэс выпаў з яго ў другой палове мінулага года.

Затое захоўвае пазіцыі ў першай паўсотні найбуйнейшых плацельшчыкаў Друскінінкая санаторый «Беларусь». Яго адлічэнні ў казну Літвы, паводле звестак VMI, нават выраслі ў параўнанні з мінулым годам — ​​з 89 тыс. да 95 тыс. еўра.

Чытайце таксама:

Беларускі мільянер Юрый Мельнічак прагназуе крызіс у ІТ і дэглабалізацыю сусветнай эканомікі

Беларускі экспарт у Еўрасаюз скараціўся на 75%. Ці атрымалася знайсці замену еўрапейскаму рынку?

Інфляцыя ў Літве — 0,4%, у Польшчы — 2,7%. У Беларусі пакуль 5,6%

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031