Знайсці
02.05.2024 / 20:051ŁacБел

Беларус Антон Чычкан стаў уладальнікам Кубка Польшчы па футболе

Беларускі брамнік Антон Чычкан стаў у складзе кракаўскай «Віслы» уладальнікам футбольнага Кубка Польшчы. Ён стаў першым у гісторыі беларускім футбалістам, які заваяваў гэты трафей.

Антон Чычкан

Пры гэтым цікава, што кракаўская «Вісла», за якую гуляе Чычкан, гуляе цяпер у другім польскім дывізіёне і займае там толькі пятае месца.

У фінальным матчы «Вісла» перамагла «Пагоню» са Шчэціна з лікам 2:1. У асноўны час наперадзе былі шчэцінскія футбалісты, але на апошніх секундах ужо дададзенага часу кракаўская каманда здолела зраўняць лік. У дадатковы час «Вісла» хутка дамаглася поспеху, а потым утрымала сваю перавагу. 

Да таго, як працаўладкавацца ў «Вісле», Антон Чычкан гуляў у складзе барысаўскага БАТЭ, а пасля доўга шукаў сабе клуб.

Чытайце таксама:

Беларускі галкіпер перайшоў у клуб з Польшчы

Гуам, Бутан, Макаа… Высветлілася, з кім вяла перамовы Беларуская федэрацыя футбола аб правядзенні спарынгу

Памёр экс-трэнер зборнай Украіны па футболе Міхаіл Фаменка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
02.05.2024
Vinšuju !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031