Знайсці
02.05.2024 / 21:101РусŁacБел

Для Паліны Шарэнды-Панасюк устанавілі прэвентыўны нагляд. Яе нарэшце выпусцяць?

Сёння ў судзе Рэчыцкага раёна для палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк устанавілі прэвентыўны нагляд. Планаваны тэрмін выхаду Паліны з калоніі — 21 траўня, піша dissidentby. 

Паліна Шарэнда-Панасюк

Маці дваіх дзяцей Паліна Шарэнда-Панасюк была першапачаткова асуджаная на два гады пазбаўлення волі. Потым яе яшчэ двойчы пакаралі па артыкуле 411 КК РБ за «непадпарадкаванне адміністрацыі». Такім чынам, агульны тэрмін склаў ужо 4 гады пазбаўлення волі. 

Увесь гэты час жанчына падвяргалася моцнаму псіхалагічнаму ціску і спагнанням у калоніях ПК-4 і ПК-24. Таксама з'яўляліся паведамленні, што яе збівалі ў калоніі. 

Нядаўна праўладныя каналы апублікавалі «інтэрв'ю» з Палінай. У ім яна сказала, што напісала прашэнне аб памілаванні і спадзяецца на станоўчы вынік.

Чытайце таксама:

Да палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк зноў не пусцілі адваката

Палітзняволеная Шарэнда-Панасюк у эфіры БТ: Мая краіна самая лепшая

Праз дзень пасля заявы камітэта ААН пра Паліну Шарэнду-Панасюк на БТ паказалі палітзняволеную

«Як сапраўдны цуд на Каляды». Сям’я атрымала паштоўку ад Паліны Шарэнды-Панасюк

Муж Паліны Шарэнды-Панасюк расказаў пра хвалю салідарнасці з ёй

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
25
Абуральна
4
0
Хуч/адказаць/
02.05.2024
Госпадзе, Паліначка, дай Божа, каб цябе нарэшце выпусьцілі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031