Знайсці
07.05.2024 / 07:0011РусŁacБел

У цэнтры Мінска прадаюць «сталінку» за $825 тысяч. За што просяць такія грошы? 

«Эксклюзіўная кватэра ў гістарычным цэнтры Мінска», — так называюць чатырохпакаёўку па адрасе К. Маркса, 21. 

Maps.yandex.com

Агульная плошча чатырохпакаёвай «сталінкі» з палепшанай планіроўкай складае 120 м². Размяшчаецца яна на другім паверсе дома 1948 года пабудовы. 

Столі ў кватэры трохмятровыя. Есць два санвузлы і чатыры прасторныя пакоі. Гасцёўня мае 31 м², а самы маленькі пакой — 17 м². 

Кватэра прадаецца разам з мэбляй і тэхнікай. Дызайн выкананы ў класічным стылі без асаблівай вычурнасці, у кожным пакоі стаіць кандыцыянер. У апісанні пазначана, што ў кватэры зрабілі глыбокі рамонт з заменай усіх камунікацый.

У адным з санвузлоў душавая кабіна, уваход у яго ідзе з калідора. У другі санвузел можна трапіць толькі праз спальны пакой.

Там стаіць вуглавая ванна з джакузі. У памяшканні ёсць даволі вялікае акно.

Нягледзячы на высокі кошт, нейкай асаблівай разнастайнасці ў кватэры адшукаць не атрымаецца. Тры з чатырох жылых пакояў — звычайныя спальні з двухспальным ложкам.

Прадаўцы кватэры сярод пераваг адзначаюць, што дом з'яўляецца помнікам архітэктурна-культурнай спадчыны і мае закрыты двор. Суседзяў яны называюць інтэлігентнымі людзьмі з высокім сацыяльным статусам.

Атрымліваецца, што квадратны метр у гэтай кватэры каштуе 6829 даляраў. Пры гэтым сярэдняя цана па Мінску — $1370 за метр.

Чытайце таксама:

У Мінску прадаюць кватэру з відам на КДБ. Колькі просяць за «сталінку» з тэрасай?

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць кватэру з голымі сценамі. Голымі ў прамым сэнсе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
25
Ха-ха
27
Ого
8
Сумна
4
Абуральна
11
0
Адольф/адказаць/
07.05.2024
Квартира неплохая и место хорошее, но цену взвинтили чересчур. Максимум пол лимона.
0
Влад/адказаць/
08.05.2024
Realt,  так хотят-то почти 7000!
0
Влад/адказаць/
08.05.2024
Паша, почему? Достаточно быть прикорытником. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031