Знайсці
08.05.2024 / 16:37ŁacБел

У Гомелі прадаюць супермаркет «Алмі» за $4,5 мільёна

Буйны супермаркет гандлёвай сеткі «Алмі» выставілі на таргі ў Гомелі. Аб'ява пра гэта з'явілася на пляцоўцы Kufar.by.

Фота: kufar.by

Гаворка ідзе пра супермаркет па вуліцы Сухога ў Гомелі. Яго плошча — 4,5 тыс. кв. м.

За краму хочуць 14,5 млн рублёў, або прыкладна $4,5 млн. Кошт «квадрата» нерухомасці склаў $1 тыс.

Як сказана ў паведамленні, аб'ект размешчаны ў зоне з высокім пешаходным і аўтатрафікам, знаходзіцца на галоўнай магістралі горада.

У студзені з'явілася інфармацыя, што ў кампаніі «Юніфуд», якой належыць сетка «Алмі», узніклі праблемы, і яна мае намер трансфармаваць свой бізнэс. Як распавялі ў МАРГ, расійскі ўласнік пакіне частку крам «Алмі», а нерэнтабельныя здасць у арэнду іншым гандлёвым сеткам.

Чытайце таксама:

У красавіку самую дарагую кватэру ў Мінску прадалі за паўмільёна даляраў

У цэнтры Мінска прадаюць «сталінку» за $825 тысяч. За што просяць такія грошы? 

Цана квадрата жылля за год вырасла на чвэрць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031