Знайсці
09.05.2024 / 07:462РусŁacБел

Украінская армія ўдарыла па Белгарадзе, над горадам дым

У горадзе гараць некалькі машын. Як мяркуецца, гэта наступствы падзення частак збітых ракет або дронаў.

Незадоўга да ўдару ў Белгарадзе трэці раз за ноч была абвешчаная трывога («ракетная небяспека»). Пра наступствы ўдару мясцовыя ўлады і расійскія вайскоўцы пакуль нічога не паведамлялі, піша Бі-бі-сі.

Расійскія крыніцы паведамляюць, што ў выніку адбіцця ракетнага ўдару ўкраінскай арміі ў горадзе параненыя некалькі чалавек.

Тэлеграм-канал Baza піша, не спасылаючыся на якія-небудзь крыніцы, што ў Белгарадзе пацярпелі як мінімум шэсць чалавек, у тым ліку 10-гадовая дзяўчынка, якая, знаходзячыся ў кватэры ў паўднёвай частцы горада, атрымала асколачнае раненне нагі.

Пацярпелыя, па звестках Baza, дастаўлены ў бальніцы.

Іншыя расійскія крыніцы пішуць — пакуль без спасылак і пацверджанняў — пра дзесяць параненых.

Удар па Белгарадзе быў нанесены а пятай раніцы па мясцовым часе.

У горадзе загарэліся некалькі аўтамабіляў, у некалькіх дамах выбітае шкло. Як мяркуецца, гэта наступствы падзення частак збітых ракет і ракет-перахопнікаў.

Белгород, пожары

Чытайце таксама:

У Белгарадскай вобласці дрон забіў у аўтобусе шэсць чалавек. Кажуць, гэта былі супрацоўнікі свінакомплексу

У расійскім Белгарадзе «адбыўся выбух», пацярпелі 5 чалавек

Губернатар Белгарадскай вобласці заявіў, што з пачатку вайны загінулі 120 мірных жыхароў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
0
Белгародская Народная Рэспубліка/адказаць/
09.05.2024
Адкуль ведаеце, што гэта ўкраінская армія? Усё не так адназначна
0
Турыст.by/адказаць/
09.05.2024
Путин поздравил белгородскую народную республику с днем победы
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера