Знайсці
09.05.2024 / 19:453РусŁacБел

Беларускі пасол узяў удзел у «Бессмяротным палку» ў Бялградзе

У сталіцы Сербіі адбыўся марш «Бессмяротны полк», прысвечаны даце 9 мая. На ім, як паведамляецца, прысутнічалі сербскія міністры, а таксама паслы Расіі, Беларусі, Азербайджана і Казахстана.

На чале калоны, якая ішла да помніка вызваліцелям Бялграда, ішоў Ненад Попавіч — міністр без партфеля ва ўрадзе Сербіі, які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША праз сувязі з Расіяй.

Удзельнікі марша вывесілі вялікі банер «Бесмртни пук Србиjа», а таксама сцягі Расіі, Беларусі і Сербіі. Некаторыя з прысутных таксама насілі георгіеўскія стужкі і сімвалы падтрымкі расійскага ўварвання ва Украіну, у прыватнасці літару Z.

Чытайце таксама:

У Брэсце ў акцыі «Бессмяротны полк» удзельнічала калона з акупаванай Запарожскай вобласці

У Мінску і абласных цэнтрах прайшлі шэсці «Бессмяротнага палка» пад савецкімі сцягамі ФОТЫ

У Магілёве правялі парад дашкольнікаў — усіх апранулі ў ваенную форму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
1
Андрусь/адказаць/
09.05.2024
ПУКнулі сапраўды бяссмертна! ))) 
7
Максим Дизайнер/адказаць/
09.05.2024
Георгиевские стужки никакой не символ уварвання ва Украину. А обычная имперская наградная символика царских времен, когда ваших папашек, кровавых большевиков, еще не было, змагары тупорылые.
0
Сымон/адказаць/
10.05.2024
Максим Дизайнер, дзякуй за гістарычную даведку пра тое, што генезіс паходжання каларадак звязаны з Расейскай імперыяй і яе захопніцкімі памкненнямі. Але ўварванне ва Ўкраіну - гэта менавіта і ёсць захопніцкая агрэсіўная вайна Расеі на чале з царом Пуціным. Таму каларадкі, якімі з галавы да ног быў абвешаны ушчэнт знішчаны ў Гастомелі расейскі дэсант - гэта менавіта сімвал гэтага ўварвання, ніякай супярэчнасці няма. І ад крывавых бальшавікоў вы задарма адракаецеся - стварыўшы турму народаў СССР, яны на 70 год рэінкарнавалі расейскую імперыю, хай і крыху іншым выглядзе
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031