Знайсці
15.05.2024 / 12:25РусŁacБел

У Нямеччыне затрымалі 12 мігрантаў, якія дабраліся ў краіну праз Беларусь

Міграцыйны крызіс на межах Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. У Нямеччыне за суткі затрымалі дзве групы мігрантаў, якія дабраліся да ЕС праз Беларусь, піша Радыё Свабода са спасылкай на нямецкую паліцыю.

Шэсць з іх затрымалі ўвечары 13 мая пасля тэлефанавання мясцовага жыхара. Яны пры сабе мелі дзейныя афганскія пашпарты з беларускімі і расійскімі візамі.

Пры далейшай праверцы высветлілася, што адзін з іх паказаў пашпарт свайго стрыечнага брата, бо яго ўласны быў знішчаны ў Беларусі. Яму выставілі абвінавачанне ў выкарыстанні чужых дакументаў.

Яшчэ шасцярых мігрантаў — двух грамадзян Емена, двух сірыйцаў, аднаго грамадзяніна Марока і аднаго грамадзяніна Самалі — затрымалі раніцай 15 мая каля Плевена. Тры з іх мелі пашпарты з расійскімі візамі, у астатніх дакументаў не было.

Усе 12 мігрантаў прыбылі ў Нямеччыну праз Расію, Беларусь і Польшчу.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года да сёння. З пачатку 2024 года зафіксавана ўжо 13 367 спробаў нелегальнага пранікнення ў краіны ЕС з беларускай тэрыторыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера