Сустрэча з адным з самых вядомых дзеячаў беларускай дыяспары, доктарам Янкам Запруднікам, адбудзецца ў аўторак, 28 чэрвеня, у Мінскай абласной бібліятэцы імя А. Пушкіна (вул. Гікалы, 4). Пачатак а 18-й.

Нагода для сустрэчы – прыезд сп. Янкі на Радзіму напярэдадні яго 90-годдзя і прэзентацыя кнігі «Кантакты», што нядаўна ўбачыла свет у серыі «Бібліятэка «Бацькаўшчыны».

Выданне заснаванае на лістах, што пісалі беларусы з метраполіі Янку Запрудніку, і з’яўляецца своеасаблівым працягам выдадзенай у мінулым годзе кнігі Янкі Запрудніка «Па гарачых сьлядах мінуўшчыны. Лісты 1952-1959 гг.».

Вядомыя даследчыкі эміграцыі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч, якія займаліся ўкладаннем «Кантактаў», працавалі з тым самым архівам, толькі з іншага ракурсу: іх мэтай было паказаць, як і дзеля чаго беларусы з метраполіі наладжвалі кантакты з беларусамі замежжа.

Апроч галоўнага героя кнігі — доктара Янкі Запрудніка — выступяць:

Ганна Запартыка, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва;

Радзім Гарэцкі, акадэмік НАН Беларусі;

Адам Мальдзіс, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук;

Лідзія Савік, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук;

Уладзімір Арлоў, гісторык, пісьменнік.

Валеры Герасімаў, загадчык аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі, намеснік старшыні Рады «Бацькаўшчыны»

Мадэратар сустрэчы — Наталля Гардзіенка, кандыдат гістарычных навук.

Падчас імпрэзы адбудзецца ўрачыстае ўганараванне пераможцаў конкурсу працаў пра беларускае замежжа, які ладзіўся Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына» да свайго 25-гадовага юбілею.

Пачатак імпрэзы 28 чэрвеня ў 18:00.

Уваход на мерапрыемства вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?