Глум Бахарэвіча над «маральнымі аўтарытэтамі» (ён у сваім допісе адкрыта называе Лявона Баршчэўскага і Ўладзімера Арлова, і магчыма, падспудна мае на ўвазе таксама Сьвятлану Алексіевіч) — гэта сьветапоглядны раскол.

Арлоў і Баршчэўскі, як і іншыя прадстаўнікі старэйшага пакаленьня — гэта ў сутнасьці сваёй дэмакраты і лібералы, якія лічаць, што самыя розныя погляды павінны ўжывацца разам дзеля агульнай справы і агульнага прагрэсу. Сыходзячы з гэтага перакананьня, Баршчэўскі і Арлоў на зьезьдзе хацелі ўлагодзіць сытуацыю. Яны з таго пакаленьня, якое, маючы ў Вярхоўным Савеце меншасьць у 10 працэнтаў, здабылі незалежнасьць, чаргуючы ў палітыцы націск з кампрамісамі. У іх ёсьць разуменьне, што існуюць рэчы, важнейшыя за свае ўласныя крыўды і амбіцыі — і гэтыя рэчы: інтарэсы Беларусі, дэмакратыі, беларускай культуры.

Бахарэвіч і кампанія — гэта крыклівыя бальшавікі, якія не прымаюць іншы погляд у прынцыпе, яны радыкальна антыталерантныя. Яны толькі абвяшчаюць разнастайнасьць (diversity), на самой справе яны максымальна аднастайныя і аднолькавыя і таго ж самага патрабуюць ад іншых. Справа ж не ў Севярынцы, справа ў таталітарнасьці мысьленьня.

Сёньня яны ня хочуць сядзець побач з тымі, хто не ўхваляе гееў, заўтра — тымі, хто ня хоча гаварыць людзям «яно», пасьлязаўтра — тымі, хто ня верыць, што іслам — рэлігія міру, потым — тымі, хто не захапляўся Грэтай Тунберг. Заўсёды знойдзецца нейкая «недасканаласьць» у поглядах чалавека, за якую можна будзе адхіліць яго, выпхнуць са свайго статка і схавацца ў ласкавы сьвет правільных аднадумцаў.

Я таксама калісьці адчуў сябе пакрыўджаным, калі трапіў пад крытыку фэміністак. Мне хацелася крычаць — «дык я ж на 80 працэнтаў свой, я ж прагрэсіўны, я ж ліберал, у нас толькі ў некалькіх аспэктах не супадаюць погляды, давайце шукаць агульнае».

Але я тады яшчэ не разумеў, што такім людзям ня трэба твае 80 працэнтаў. Яны прызнаюць толькі 100 працэнтаў. Бо ў гэтых галовах не жывыя людзі, а ідэйныя схемы.

Яны гавораць нешта пра лібералізм, але на самой справе яны радыкальна антыліберальныя, яны сваімі дзеяньнямі адмаўляюць свабоду выбару, разнастайнасьць і нават свабоду слова.

Так што сутыкнулася культура дыялёгу, цяжкага кампрамісу дзеля агульнага дабра (Арлоў, Баршчэўскі, Алексіевіч) з культурай нецярпімасьці, камсамольскай «буры і націску», аднадумства. Гэта сапраўды сьветапогляднае.

На собрании ПЕН-центра рвали мандаты, но Северинца восстановили. А единство спасла Алексиевич

Бахаревич: Это день позора белорусской литературы. Я выхожу из ПЭНа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?