Эдита Бранцевич за попечение над белорусскоязычной группой в детском саду в Сморгони и Христофор Желяпов за проведение конференции «Белорусская государственность. История и современность» в Витебске стали лауреатами премии имени Виктора Сырицы, которую Движение «За Свободу» вручает четвертый раз. Об этом сообщила пресс-служба Движения «За Свободу».

Віктар Сырыца, вядомы баранавіцкі краязнаўца, гісторык, актывіст, каардынатар мясцовай суполкі Руху «За Свабоду» раптоўна памёр у 2015 годзе. У 2016 годзе ў памяць пра яго Рух «За Свабоду» заснаваў прэмію ягонага імя, якой узнагароджваюць актывістаў, якія за мінулы год арганізавалі выбітныя рэгіянальныя ініцыятывы. У гэтым годзе на прэмію паступілі 25 заявак, з якіх сем былі абраныя ў шорт-ліст для галасавання Рады.

«Прэмія імя Віктара Сырыцы дапамагае звярнуць увагу на вартыя ініцыятывы, кампаніі, ініцыятывы на тэму беларускага адраджэння, якія ладзяцца ў рэгіёнах», — адзначыў на радзе старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Ён таксама адзначыў пазітыў у тым, што акрамя асноўнага галасавання з'явілася грамадскае. «Такім чынам галасаванне за лаўрэата прэміі выходзіць за межы Руху «За Свабоду». Прэтэндэнты могуць прыцягнуць людзей, якія ведаюць пра іх дзейнасць і падтрымліваюць яе», — дадаў палітык.

Пераможцай грамадскага галасавання стала Ларыса Шчыракова за кампанію «Забітыя і забытыя» па ўшанаванню ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў пад Гомелем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0